Вы тут

Збіў мужчыну і выкраў больш за Br7 тыс.: баранавіцкія міліцыянеры затрымалі рабаўніка праз 20 хвілін


У Баранавічах міліцыянеры па гарачых слядах затрымалі падазраванага ў крадзежы, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 29 верасня. У Баранавіцкі ГАУС патэлефанаваў мужчына і расказаў, што на яго напалі. Невядомы ў масцы ўварваўся ў дом, збіў гаспадара, звязаў яму рукі капронавай сцяжкай, выкраў больш як Br7 тыс. і ўцёк.

На месца здарэння адразу ж выехаў найбліжэйшы экіпаж аддзела аховы. Удакладніўшы прыкметы падазраванага, група затрымання перадала інфармацыю ў ГАУС для арганізацыі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. На пошукі зламысніка праваахоўнікам спатрэбілася каля 20 хвілін: ён схаваўся ў кустах на суседняй вуліцы. Пры сабе ў 37-гадовага раней судзімага мясцовага жыхара былі знойдзены выкрадзеныя грошы, пальчаткі і нож.

Начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Алег Шулякоўскі сёння ўручыў міліцыянерам, якія вызначыліся, ганаровыя ўзнагароды — нагрудны знак «За заслугі».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.