Вы тут

Праект указа аб узмацненні кантролю за таксі ўнесены ў Саўмін


Праект указа, які робіць больш жорсткім кантроль за работай таксі і нерэгулярных аўтамабільных перавозчыкаў, унесены ў Савет Міністраў для далейшага ўзгаднення з дзяржорганамі, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі.


Таксама ён нагадаў, што праект указа будзе распаўсюджвацца на дзве сферы: аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах аўтобусамі і перавозкі пасажыраў таксі. Прадугледжваецца ўвядзенне электронных картак допуску для транспартнага сродку, кіроўцаў, дыспетчараў перавозак і дыспетчараў таксі.

У міністэрстве спадзяюцца, што гэтая мера «заахвоціць перавозчыкаў выконваць патрабаванні заканадаўства», а таксама дазволіць «прыбраць з рынку нядобрасумленных перавозчыкаў», што ў выніку прывядзе да стварэння здаровай канкурэнцыі ў дадзенай сферы і павышэння бяспекі для пасажыраў.

Датычна пытання бяспекі Андрэй Гладкі прывёў статыстыку па дарожна-транспартных здарэннях са смяротным зыходам з удзелам таксі. «У 2019 годзе загінула 7 чалавек, у 2020 годзе — ужо 16 чалавек. Маем невясёлую дынаміку, калі па віне перавозчыка гінуць людзі», — адзначыў ён. На думку прадстаўніка Мінтранса, адбываецца гэта з-за таго, што кіроўцу таксі, каб зарабіцьі (часцяком ад яго гэтага патрабуюць як наймальнік, так і дыспетчары таксі, уладальнікі электронных інфармацыйных сістэм), фактычна даводзіцца працаваць па 16—18 гадзін на суткі, у той час як гэты перыяд не павінен перавышаць 12 гадзін. Інакш «адбываюцца незваротныя працэсы, якія ўводзяць кіроўцу ў стан стрэсу, адпаведна, адсюль — пагаршэнне бяспекі руху, ДТЗ і гібель людзей», — мяркуе прадстаўнік міністэрства.

«Другі момант — невыкананне перавозчыкамі патрабаванняў заканадаўства. Мы лічым, што патрабаванні простыя і зразумелыя, але асобныя перавозчыкі, і іх дастаткова, у пагоні за хуткім рублём фактычна не выконваюць патрабаванні заканадаўства па бяспецы, праходжанни тэхагляду, страхаванни грамадзянскай адказнасці», — працягнуў Андрэй Гладкі. «Плюс на сёння дастаткова сур'ёзны працэнт ценявога рынку аўтамабільных міжгародніх перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах», — дадаў ён.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Каб таксі было бяспечным заўсёды

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.