Вы тут

Каля 150 саджанцаў з’явіцца ў парках сямейных дрэў Віцебскай вобласці


У рамках рэспубліканскага праекта «Парк сямейных дрэў», прымеркаванага да Года народнага адзінства, у Віцебскай вобласці высадзяць каля 150 саджанцаў, паведамілі БелТА ў Віцебскім абкаме БРСМ.


Прыкладна 80 з іх пасадзяць сёння — у адзіны дзень па закладцы новых паркаў, алей і сквераў. Бацькі разам з дзецьмі, маладыя спецыялісты возьмуць пад патранаж новыя насаджэнні і будуць даглядаць іх далей.

Закладка паркаў і алей сёння пройдзе ў 15 раёнах вобласці. У райцэнтрах і буйных гарадах кожны з новых аб’ектаў будзе мець сваю назву і тэматыку. Так, каля новай віцебскай сярэдняй школы № 47 імя Я.Ф.Іваноўскага з’явіцца Алея маладых спецыялістаў. Удзельнікі мерапрыемства павяжуць на саджанцы чырвона-зялёныя стужачкі — сімвал агульнарэспубліканскага праекта «Роднае-народнае». Таксама тут будуць устаноўлены імянныя таблічкі з інфармацыяй аб маладых спецыялістах Першамайскага раёна абласнога цэнтра. Да карыснай справы далучацца кіраўніцтва вобласці, адміністрацыя раёна і самі вінаватыя ў урачыстасці — новае працоўнае папаўненне.

У гэты ж дзень у парку Герояў у Оршы ў акцыі па пасадцы дрэў прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый раёна. Маладыя сем’і Шаркаўшчынскага раёна стануць удзельнікамі адкрытага дыялога «Беларусь: учора, сёння, заўтра» у райвыканкаме, пасля якога ўсе разам на вуліцы Вадап’янава высадзяць больш за 30 саджанцаў. На маладзенькіх дрэвах прымацуюць таблічкі з ініцыяламі членаў кожнай сям’і.

«Праект накіраваны на фарміраванне ў моладзі традыцыйных сямейных і агульначалавечых каштоўнасцей, духоўнага аблічча маладога пакалення, павагі да традыцый гісторыі і культуры народа, пашырэнне сферы зносін моладзі ў сумеснай дзейнасці, аднаўленне прыроднага балансу і экалогіі ў месцы пражывання праз стварэнне і падтрыманне лясных масіваў, азеляненне населеных пунктаў, развіццё паркавых тэрыторый і ў цэлым стварэнне дадатковай зоны рэкрэацыі з фарміраваннем грамадска карыснай традыцыі — высадкі дрэў», — падкрэсліў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў.

Акцыя па закладцы сямейных паркаў і алей у асобных раёнах Віцебскай вобласці працягнецца і ў лістападзе пры спрыяльных умовах надвор’я.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.

Грамадства

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

Адносіны са сваёй маці і свякрухай — гэта дзве зусім розныя гісторыі.