Вы тут

У Магілёўскай вобласці пры пажарах загінулі 3 чалавекі


У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі пры пажарах загінулі 3 чалавекі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МНС.


«За суткі рэгіянальныя падраздзяленні МНС здзейснілі 12 выездаў, у тым ліку 5 на тушэнне пажараў і 7 на аказанне тэхнічнай дапамогі, — адзначылі ў абласным упраўленні МНС. — Пажары адбыліся ў Бабруйскім, Горацкім, Асіповіцкім і Чэрыкаўскім раёнах. У агні загінулі 3 чалавекі. Работнікамі ведамства выратаваны 3 жылыя дамы і 2 гаспадарчыя будынкі».

Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Кавалі Бабруйскага раёна паступіла 27 кастрычніка ў 16.01. Узгаранне адбылося па вул. Савецкай. На пажары знойдзены загінулы гаспадар, пенсіянер 1939 года нараджэння.

Яшчэ адзін пажар адбыўся ў гэты ж дзень у жылым доме ў В. Градзянка Асіповіцкага раёна. На пажары знойдзены загінулы гаспадар 1966 года нараджэння, не працуючы. Меркаваная прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў В. Рагаліна Чэрыкаўскага раёна паступіла 28 кастрычніка ў 2.16. На пажары знойдзены загінулы гаспадар 1958 года нараджэння. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».