Вы тут

Пад Гроднам п’яны вадзіцель з 4-месячным стажам учыніў смяротную аварыю: справа накіравана ў суд


Жыхара Гродна будуць судзіць за п’яную аварыю, у якой загінуў чалавек, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.


Фота: prokuratura.gov.by

Пракуратура накіравала ў суд Гродзенскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовага мужчыны. У аварыі па ягонай віне загінуў чалавек.

ДТЗ адбылося ў жніўні 2021 года на дарозе паміж аграгарадкамі Індура і Адэльск у Гродзенскім раёне. «Мэрсэдэс», за рулём якога знаходзіўся абвінавачаны, вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэвы. У выніку ДТЗ 44-гадовы пасажыр ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Кіроўца быў п’яны — у крыві больш за 2,2 праміле алкаголю. Яго вадзіцельскі стаж складаў усяго каля 4 месяцаў.

Раней абраную ў дачыненні да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту пракурор пакінуў без змены.
 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.