Вы тут

Жыхар Слаўгарада прасіў знаёмых браць для яго тэлефоны ў растэрміноўку і не вяртаў грошы


Жыхар Слаўгарада прасіў знаёмых браць для яго тэлефоны ў растэрміноўку і не вяртаў грошы і сродкі сувязі, расказалі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


«Спосаб хуткага грашовага ўзбагачэння абраў для сябе нідзе не працуючы 22-гадовы жыхар Слаўгарада. Прыяцеляў і знаёмых ён угаворваў у салоне ўзяць на іх імя мабільны тэлефон у растэрміноўку. Пасля працэдуры афармлення яны аддавалі яму апарат, а малады чалавек наўзамен абяцаў спраўна кожны месяц уносіць пакладзеную па растэрміноўцы суму. Аднак дадзенага слова не стрымліваў, і людзі заставаліся без тэлефонаў, з вялікім доўгам перад крамай», — распавялі ва УУС.

На працягу двух гадоў ён так ашукваў мясцовых жыхароў, пяцёра з якіх пазней напісалі заявы ў міліцыю. Агульны кошт новых тэлефонаў, якія яны перадалі знаёмаму, склаў больш як Br2 тыс. Праваахоўнікі Слаўгарадскага РАУС устанавілі, што ўзятымі ў растэрміноўку мабільнымі тэлефонамі малады чалавек сам не карыстаўся, а хутка знаходзіў пакупнікоў і збываў іх.

На фігуранта пачалі крымінальную справу.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.