Вы тут

Чырвоны Крыж у кастрычніку дапамог прышчапіцца ад каранавіруса 524 пенсіянерам Віцебскай вобласці


З пачатку кастрычніка падчас акцыі Чырвонага Крыжа па вакцынацыі ў сельскіх рэгіёнах прышчэпку ад COVID-19 атрымалі больш за 520 чалавек старэйшыя за 60 гадоў з пяці раёнаў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіну Жаланаву.


У Віцебскай вобласці пілотнымі рэгіёнамі, дзе рэалізуецца праект «Вакцынацыя супраць COVID (пачатковы этап)», сталі Шумілінскі, Сенненскі, Віцебскі, Глыбоцкі і Лепельскі раёны. Тут валанцёры Чырвонага Крыжа разам з медыкамі выязджаюць у аддаленыя вёскі, распавядаюць пенсіянерам пра спосабы абароны ад COVID-19 і жадаючых атрымаць прышчэпку ад небяспечнага віруса адразу дастаўляюць у пункты вакцынацыі. «Так як на брыгады хуткай дапамогі ідзе нагрузка немаленькая, мы дапамагаем з транспарціроўкай. У бліжэйшых раёнах — Віцебскім, Сенненскім, Шумілінскім — мы даем аўтамабіль абласной арганізацыі. У аддаленых раёнах заключылі дагаворы з транспартнымі кампаніямі, аплачваем іх паслугі на дастаўку жыхароў сельскіх населеных пунктаў да месца вакцынацыі. З пачатку кастрычніка з дапамогай валанцёраў Чырвонага Крыжа вакцынаваны 524 чалавекі ва ўзросце старэйшыя за 60 гадоў. Гэта адна з найбольш уразлівых катэгорый грамадзян, якіх неабходна зберагчы ад каранавіруса», — адзначыла Галіна Жаланава.

Для такой працы абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа навучыла 45 валанцёраў, правяла з імі трэнінгі і семінары. Ім распавялі, як аказваць пры неабходнасці першую дапамогу людзям, якіх на транспарце дастаўляюць на вакцынацыю, як засцерагчы сябе: гэта захаванне масачнага рэжыму, нормаў гігіены і рэспіраторнага этыкету. Кожны добраахвотны памочнік заключыў дамову з арганізацыяй і атрымаў медыцынскую страхоўку.

Галіна Жаланава таксама распавяла пра інфармацыйна-асветніцкую працу арганізацыі. «Добраахвотныя памочнікі ў пунктах вакцынацыі раздаюць улёткі і памяткі для пенсіянераў. У гэтых матэрыялах гаворыцца аб сімптомах, якія могуць паўстаць пасля ўвядзення вакцыны, праз колькі дзён трэба прыйсці для атрымання другога кампанента, як аберагаць сябе ў поствакцыйны перыяд», — адзначыла старшыня абласной арганізацыі.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.