Вы тут

У Мінску праверылі ўзровень гарантавання бяспекі ў школах, ВНУ і ССНУ. Што паказаў маніторынг


У Мінску быў праведзены маніторынг сістэм уваходнага кантролю ва ўстановах адукацыі — школах, ВНУ і ССНУ. У некаторых ВНУ выяўлены недахопы ў арганізацыі працы сістэмы бяспекі, паведамляе БелТА.


Па словах першага намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ігара Падвойскага, нават у тых установах адукацыі, дзе ўсталяваныя турнікеты і працуюць відэакамеры, супрацоўнікам органаў (не ў форме) атрымоўвалася бесперашкодна не толькі трапляць унутр устаноў, але і праносіць з сабой муляжы агнястрэльнага зброі. Падобныя спробы былі зроблены ў 38 будынках ВНУ, у 32 з іх прадметы былі пранесены бесперашкодна. У тым ліку на 13 аб’ектаў унеслі макеты агнястрэльнай зброі.

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, які прымаў даклад І. Падвойскага, удакладніў, як адрэагавалі на прадпісанні, выдадзеныя міліцыяй ВНУ, у кіраўніцтве гэтых устаноў. Высветлілася, што праваахоўнікам накіравалі фармальныя адказы, аднак, на думку кіраўніка ўрада, трэба правесці паўторны маштабны маніторынг, каб пераканацца ў рэальнасці прынятых мер.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.