Вы тут

Трошкі позняга «бабінага лета»


Гэтая восень не разбэсціла нас сапраўды сонечнымі і цёплымі днямі. І таму камфортнае завяршэнне другога месяца восені нас асабліва парадуе. У выхадныя на нашай тэрыторыі будзе ўтрымлівацца цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор’е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу яшчэ чакаецца сярэднестатыстычны кастрычнік. Будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 10 градусаў да 16 цяпла.

Па-сапраўднаму «залатая і ласкавая» восень завітае да нас менавіта ў суботу. У гэты дзень, 30 кастрычніка, будзе невялікая воблачнасць, ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёва — ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе слаба станоўчай (плюс 2–8 градусаў), а ўдзень ўзрадуе нас амаль што вясновым цяплом — ад плюс 12 градусаў да 19 цяпла.

Позняе «бабіна лета» працягнецца і ў нядзелю. Праўда, удзень будзе трымацца невялікая воблачнасць. Але без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы чакаецца плюс 1–8 градусаў, удзень сонца будзе ўжо не такім яркім, а таму — ад 11 цяпла да 18 градусаў вышэй за нуль.

На гэтым добрыя сінаптычныя навіны ў нас заканчваюцца. Пачатак апошняга восеньскага месяца прынясе змяненне ўмоў надвор’я.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, ужо ў аўторак франтальныя раздзелы з Украіны зацягнуць неба над краінай больш шчыльнымі аблокамі і прынясуць дажджы. Але ў панядзелак, у першы дзень лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе 1–7 цяпла, а ўдзень паветра прагрэецца да 9–15 градусаў вышэй за нуль.

А вось у аўторак уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах будзе туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца 1–7 цяпла, удзень прагрэе не вышэй чым да плюс 7–13 градусаў. У сераду дождж распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны, а тэмпературны рэжым захаваецца на тым жа ўзроўні.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

У каго і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.