Вы тут

Траім падлеткам у Баранавічах інкрымінуюць угон пагрузчыка


У Баранавічах трое падлеткаў сталі фігурантамі крымінальнай справы, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Як паведамлялася, увечары 18 кастрычніка невядомыя ўчынілі пагром на гарадскім стадыёне, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі. Зламыснікі разламалі будаўнічыя лясы, пашкодзілі тэхніку, сапсавалі новае натуральнае пакрыццё футбольнага поля.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што да ўчынення злачынства маюць дачыненне трое падлеткаў. Старэйшаму з іх 14 гадоў, а дваім па 13. Папярэдне ўстаноўлена, што непаўналетнія праніклі на тэрыторыю стадыёна, захацеўшы пакатацца на пагрузчыку. З-за адсутнасці досведу кіравання яны толькі пашкодзілі маёмасць будаўнічых арганізацый.

Маладыя людзі падчас допыту прызналіся, што ў гэты вечар яны таксама спалілі памятныя вянкі ля Вечнага агню ў цэнтры горада.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.214 (крадзеж транспартнага сродку) Крымінальнага кодэкса. З удзелам непаўналетніх праводзяцца следчыя дзеянні. Канчатковая прававая ацэнка іх дзеянням будзе дадзена па выніках расследавання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.