Вы тут

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды работнікам БДМУ


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды 14 прадстаўнікам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, перадае БелТА.


«Шчыра рады вас вітаць напярэдадні значнай даты для Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, аднаго з флагманаў сучаснай навукі і адукацыі нашай краіны. Ваша слаўная гісторыя пачалася 30 кастрычніка 1921 года. Першы выпуск з альма-матар быў у далёкім 1925 годзе. З таго часу пройдзены вялікі шлях, які, безумоўна, з’яўляецца прадметам гонару», — сказаў Раман Галоўчанка.

Сфарміраваны навуковыя школы, якія вядомы далёка за межамі Беларусі. Па самых перадавых методыках вядзецца падрыхтоўка будучых спецыялістаў. «Большасць людзей, якія стаяць сёння на варце здароўя нацыі, прызнаныя свяцілы ў сусветнай медыцынскай навуцы, з’яўляюцца выпускнікамі вашай навучальнай установы. Нездарма ў 1971 годзе ВНУ была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга», — адзначыў прэм’ер-міністр.

У перыяд незалежнасці Беларусі ўніверсітэт прайшоў шлях пераўтварэнняў. «Створаны восем факультэтаў, магістратура, аспірантура, дактарантура, саіскальніцтва, клінічная ардынатура, інтэрнатура. У 2011 годзе пачата падрыхтоўка фармацэўтаў. У 2021 годзе адкрыты Ваенна-медыцынскі інстытут,» — звярнуў увагу кіраўнік урада.

Як падкрэсліў Раман Галоўчанка, сапраўды залаты фонд — прафесарска-выкладчыцкі склад і навукова-педагагічны калектыў. «У сваёй асобе вы аб’ядноўваеце адразу дзве складаныя і высакародныя прафесіі — урача і педагога, даяце пуцёўку ў жыццё высокакваліфікаваным кадрам. Ад таго, як вы падрыхтуеце маладых урачоў, залежыць, як яны адбудуцца ў якасці прафесіяналаў», — заўважыў ён.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт выпускае спецыялістаў шырокага профілю для забеспячэння патрэбнасцей айчыннай медыцыны. «Далёка не ўсе краіны, у тым ліку і эканамічна больш развітыя, маюць такую магчымасць. Гэта, безумоўна, дасягненне, якім варта ганарыцца, — канстатаваў прэм’ер-міністр. — Маючы багатую гісторыю і традыцыі, універсітэт прадаўжае дынамічна развівацца. Гэта заслуга ўсяго калектыву, усіх людзей, якія працуюць у гэтай навучальнай установе».

«Ён выказаў падзяку за прафесіяналізм, майстэрства і самааддачу ўсім, хто ўносіць уклад ва ўмацаванне пазіцый універсітэта, у першую чаргу на міжнароднай арэне. «Хачу выказаць удзячнасць усяму калектыву за тую работу, якую вы праводзіце, за добрасумленную працу на карысць нашай краіны. Жадаю моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і дасягненняў на ніве педагогікі і аховы здароўя».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».