Вы тут

Піневіч: Да канца года плануем вакцынаваць 5 млн чалавек, гэта дапаможа спыніць эпідпрацэс


Да канца года ў Беларусі плануецца вакцынаваць 5 млн чалавек, што дапаможа спыніць эпідпрацэс. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


«Аналіз захворвання выклікае асцярожны аптымізм, аб гэтым казаў і кіраўнік дзяржавы, які валодае поўным аналізам сітуацыі. Ва ўсіх рэгіёнах зменшылася колькасць шпіталізацыяў пацыентаў з пнеўманіямі і колькасць ізноў хворых таксама некалькі знізілася. Але нам ні ў якім разе нельга расслабіцца: так, лячэнне, рэабілітацыя — доля сістэмы аховы здароўя, а прафілактыка — гэта сумесная работа ўсіх людзей. Вакцынацыя — гэта важнейшы кампанент, і прыемна, што ў нас усё больш і больш прышчэпленых людзей», — адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, ужо каля 2,9 млн беларусаў атрымалі хаця б адзін кампанент вакцыны. «У абароце зараз знаходзіцца мільён доз першых кампанентаў розных вакцын, таксама мы плануем атрымаць яшчэ пастаўку. Такім чынам, мяркую, што да заканчэння гэтага года мы будзем мець лічбу ў 5 млн вакцынаваных. Гэта дазволіць нам спыніць эпідпрацэс. Што тычыцца кітайскай вакцыны, яна цяпер у большай ступені накіравана на прышчэпку цяжарных і кормячых маці. Яна ёсць, накіравана ў рэгіёны. Праблем з кітайскай вакцынай няма», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Міністр нагадаў, што разумнае дыстанцыяванне і нашэнне масак — таксама элемент абароны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.