Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі?


Што цікавіць моладзь?

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА наведаў Бярэзінскую гімназію.

Віцэ-спікер пагутарыў з вучнямі і педагагічным калектывам, а таксама азнаёміўся з музейнай экспазіцыяй установы адукацыі.

Падчас сустрэчы Анатоль Ісачанка адказаў на пытанні, якія цікавілі моладзь, а таксама праінфармаваў удзельнікаў дыялогу аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне.


Паглыбленне інтэграцыі — як адэкватны адказ ЕС

Сенатар узяў удзел у відэамосце Масква — Мінск на тэму «Беларусь — Расія: падпісанне саюзных праграм як важны вектар паглыблення інтэграцыі дзвюх дзяржаў, перавагі для грамадзян і бізнесу».

— ЕС не падабаецца ўзмацненне нашых дзяржаў, не падабаецца аб'яднанне намаганняў і не толькі ў эканоміцы. Той пакет саюзных праграм, які будзе падпісаны, ён датычыцца рознабаковых тэм, звязаных з нашымі адносінамі паміж Беларуссю і Расіяй і ў рамках Саюзнай дзяржавы. Паглыбленне інтэграцыі фактычна робіць бесперспектыўнымі ўсе спробы ціску, — прыводзіць словы старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея РАЧКОВА прэс-служба верхняй палаты парламента.


Гарант банкаўскіх укладаў і дэпазітаў

У рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, на якім быў абмеркаваны законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)».

— Разгляданы законапраект — гэта своеасаблівы сігнал для фізічных асоб і малога бізнесу, які павінен прастымуляваць рост ашчаднай актыўнасці. Упэўненая, што прапанаваныя змяненні ўмацуюць давер да банкаўскай сістэмы Беларусі і дазволяць сфарміраваць крыніцу, неабходную для запуску новага інвестыцыйнага цыкла, — падкрэсліла старшыня профільнай камісіі Таццяна РУНЕЦ.

Намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Лапко расказаў удзельнікам пасяджэння аб прапанаваных змяненнях у нацыянальнае заканадаўства ў сферы гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў і дэпазітаў.

Па выніках комплекснага абмеркавання члены Пастаяннай камісіі прынялі ўзгодненае рашэнне прапанаваць Савету Рэспублікі ўхваліць разгледжаны законапраект.


Для зручнасці мясцовых жыхароў

Да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара ЛІСКОВІЧА на прамую лінію, якую ён праводзіў у Слоніме, звярнуліся мясцовыя жыхары па пытаннях уладкавання разваротнай пляцоўкі паблізу скрыжавання вуліц Гожскай і Юндзіла, рамонту асфальтабетоннага пакрыцця дваровых праездаў у мікрараёне шматкватэрнай жылой забудовы па вуліцы 1-й Сямігодкі, а таксама жылога дома № 15 па вуліцы Чарняхоўскага.

Гэтыя звароты былі разгледжаны з удзелам Слонімскага райвыканкама. Як праінфармавалі там профільную камісію, у цяперашні час рамонт дарожнага пакрыцця ў дварах названых дамоў, а таксама ўладкаванне разваротнай пляцоўкі выкананы.


Ёсць пытанне? Запішыцеся на прыём!

У найбліжэйшы аўторак, 2 лістапада, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Асабісты прыём будзе весціся з 10.00 да 13.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 47.

Трэба толькі запісацца на прыём. Зрабіць гэта проста: дастаткова накіраваць у Савет Рэспублікі пісьмовы зварот на адрас: 220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 9 або зрабіць гэта ў электронным фармаце (форма для запаўнення размешчана на сайце Савета Рэспублікі). Тэлефоны для даведак: 8 (017) 327-27-09, 327-46-74.


Праблемы і рашэнні

Сёлета ў пачатку чэрвеня на прыём да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргея СІЎЦА звярнулася жыхарка гарпасёлка Мачулішчы Мінскага раёна, якая расказала аб неабходнасці добраўпарадкавання тэрыторыі паблізу яе жылога дома, у тым ліку рамонту дарожнага пакрыцця на прыдамовай тэрыторыі.

Як паведамілі ў профільнай камісіі Савета Рэспублікі, дадзены зварот быў разгледжаны сумесна з Мінскім раённым выканаўчым камітэтам.

У цяперашні час выкананы работы па асфальтаванні прыдамовай тэрыторыі, уладкаванні тратуарных дарожных бартоў, укладцы тратуарнай пліткі і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».