Вы тут

Генадзь Салавей правёў прамую тэлефонную лiнiю i прыём грамадзян у Рагачове


Звароты паступiлi ад iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя не могуць спагнаць даўгi за выкананне сваiх паслуг.


Фота: БелТА

Прыватны прадпрымальнiк з Буда-Кашалёва звярнуўся па дапамогу ў атрыманнi разлiку ад некалькiх гаспадарак, якiя карысталiся яго транспартнымi паслугамi, але не разлiчылiся. Заяўнiк запэўнiў, што гатовы разгледзець розныя шляхi пагашэння запазычанасцi. З падобным пытаннем звярнуўся i прадпрымальнiк з Рагачова. Сума запазычанасцi ад некалькiх прадпрыемстваў сельскагаспадарчага i iншых профiляў вобласцi значная. Губернатар паставiў задачу прапрацаваць варыянты разлiку, скласцi графiк пагашэння запазычанасцi.

Дазванiлася да кiраўнiка рэгiёна жыхарка Рагачова, якая паскардзiлася на нязручнасцi ў сувязi са знаходжаннем безгаспадарнага гаража на тэрыторыi яе домаўладання.

— Мой муж купiў дом з участкам. На iм стаяў гараж, аднак iм карыстаўся iншы чалавек. Ён сцвярджаў, што мае на гэта дазвол са згоды былой гаспадынi. Зараз гэты чалавек памёр. Высвятляецца, што гараж безгаспадарны. Будынак не зарэгiстраваны, але ўключаны ў мой план, тэхнiчны пашпарт дома, — распавяла жанчына. Цяпер, па яе словах, спадчыннiк памерлага чалавека мае намер праз суд уступiць у спадчыну, плануе правесцi рэканструкцыю пабудовы.

Сiтуацыю ўважлiва разгледзяць, вывучаць усе нюансы, запэўнiў Генадзь Салавей.

Паступiў да кiраўнiка рэгiёна i тэлефонны зварот аб зацягнутым рамонце даху шматпавярховага дома па вулiцы Iвана Багатырова ў Рагачове. Заяўнiца патлумачыла, што некалькi разоў звярталася ў КЖЭУП «Рагачоў»:

— Аднак iдзе ўжо чацвёрты год з моманту заяўкi, а становiшча спраў не мяняецца, — звярнула ўвагу жанчына.

 Паступiў на «прамую лiнiю» i зварот з сельскай мясцовасцi. Жыхарка аграгарадка Доўск спадзяецца, што зможа вырашыць камунальныя праблемы ў двухпавярховым шматкватэрным доме, дзе пражывае: не праведзены газ, няма гарачай вады, у той час як у суседнiх трох такiх жа дамах гэтыя паслугi аказваюцца. Старшыня аблвыканкама даручыў адказным службам разабрацца па ўсiх агучаных зваротах.

 Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».