Вы тут

Кніжныя выданні «Звязды» прэзентавалі ў Салігорску


Нягледзячы ні на што, беларуская кніга і яе чытач знаходзяць адно аднаго. Выдавецкі дом «Звязда» гэтым разам наведаў Салігорск, знакаміты горад шахцёраў, з прэзентацыяй кнігі Людмілы Рублеўскай. Гэта шостая кніга серыі пра авантуры шляхціца Пранціша Вырвіча — гістарычнае фэнтэзі, дзеянне якога адбываецца ў XVIII стагоддзі.


У раённай цэнтральнай бібліятэцы мерапрыемства прайшло як майстар-клас «Праца з кнігай сучаснага беларускага аўтара». На сустрэчу з пісьменніцай прыйшлі бібліятэкары і чытачы, прыхільнікі яе творчасці. Гаворка ішла не толькі аб рамане «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі», але і аб экранізацыі першага рамана серыі, якая знятая на кінастудыі «Беларусьфільм». Чытачоў цікавілі і гістарычныя даследаванні пісьменніцы, і яе кнігі для дзяцей. Людміла Рублеўская распавяла пра свае аўтарскія рубрыкі на старонках газеты «Звязда», у прыватнасці, пра рубрыку «Пісьменніцкія вандроўкі», якую аўтар вядзе на падставе ўласных падарожжаў па Беларусі. 

Потым гасцей з Мінску прымала салігорская гімназія № 1. Гімназісты задавалі пісьменніцы пытанні пра тое, як яна шукае матэрыялы для сваіх твораў, пра закуліссе працы з кінематографам, а таксама пра асаблівасці прафесіі пісьменніка... Хоць Людміла Рублеўская і патлумачыла, што для яе гэта не столькі прафесія, колькі лад мыслення, спосаб успрыняцця свету. 

Думаецца, ва ўдзельнікаў сустрэчы разбурыліся некаторыя стэрэатыпы наконт беларускай гісторыі, якая мела сваіх рыцараў і чароўных дам, філосафаў і музыкаў, а не толькі бедных сялян. А ў трэйлеры экранізацыі можна было пабачыць шмат рамантычных прыгожых мясцінаў нашай краіны і зразумець, чаму яна калісь называлася Краінай замкаў.

Напрыканцы абодвух сустрэч можна было набыць кнігі пісьменніцы і атрымаць аўтограф.

Лідзія ПЯТРОВА

Фота: Партал «Электронны Салігорск».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.