Вы тут

«Сустрэчы на ўсе 100!» і — з гумарам


26 кастрычніка 2021 года ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы г. Жодзіна ў рамках рэспубліканскага праекта «Сустрэчы на ўсе 100!» адбылася сустрэча жодзінскіх школьнікаў з пісьменнікам-гумарыстам, драматургам, журналістам Віталем Жураўскім.


У нефармальнай абстаноўцы герой сустрэчы расказаў пра сябе, пра свой жыццёвы і творчы шлях, пра тое, якое месца ў яго жыцці займае літаратура, падзяліўся планамі і адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

Творчасць пісьменніка непарыўна звязана з часопісам «Вожык». У ім ён пачынаў друкавацца і цяпер з’яўляецца яго пастаянным аўтарам. Хлопцам і дзяўчатам было цікава даведацца пра старэйшае сатырычна-гумарыстычнае выданне Беларусі, патрымаць яго ў руках і пагартаць «калючыя» старонкі. Аўтар заклікаў малодзь як мага больш чытаць, асабліва на беларускай мове. І ў першую чаргу чытаць і выпісваць часопіс «Вожык». А хто адчувае талент гумарыста — пісаць і адпраўляць свае творы на суд рэдакцыі.

У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя сфатаграфаваліся на памяць з пісьменнікам і яго кнігамі.

http://libzhodino.by/2021/10/26/meetingpioneerszhuravsky/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».