Вы тут

Ісачанка наведаў раёны Міншчыны для кантролю за уборкай кукурузы


Анатоль Ісачанка, упаўнаважаны Прэзідэнта па Мінскай вобласці, днямі з зямлі і паветра маніторыў, як ідзе ўборка гэтай культуры.


Фота sb.by

Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці няўхільна і своечасова выконваць даручэнні Прэзідэнта, якія былі агучаны наконт уборкі кукурузы і завяршэнні ўздыму зябліва ў сталічным рэгіёне.

— Гэта знаходзіцца на штодзённым кантролі. Пасля аблёту тэрыторый вобласці мы бачым, дзе ёсць канкрэтныя прабелы і адставанне, – адзначыў віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

Дарэчы, з неба Анатоль Ісачанка ацаніў сітуацыю ў Слуцкім, Салігорскім і Старадарожскім раёнах вобласці.

У якасці прыкладу ён прывёў Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці, дзе сельскагаспадарчыя работы блізяцца да завяршэння.

А вось ход работ з зямлі сенатар убачыў падчас рабочай паездкі ва Уздзенскі і Дзяржынскі раёны.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыў, што ў рэгіёне засталося прыбраць 14 тысяч гектар кукурузы на збожжа.

У дзень прыбіраецца каля 2,2–2,3 тысяч гектар. Калі лічыць арыфметычна, то ўсё і складваецца. Але трэба дакладна разумець, што гэта "сярэдняя тэмпература па шпіталі". То-бок ёсць шэраг гаспадарак, якія ўжо завяршылі ўборку на зерне, але ў некаторых гаспадарках яна яшчэ працягваецца. На мой погляд, тут трэба больш рашэнняў, арганізацыйных мерапрыемстваў для таго, каб паскорыць уборку ў тых гаспадарках, дзе яна затрымліваецца, – патлумачыў віцэ-спікер.
І тут ёсць некалькі аспектаў, якія трэба мець на ўвазе. Па-першае, гаворка ідзе аб перакідцы тэхнікі, напрыклад, камбайнаў. Так практыкуюць у Стаўбцоўскім раёне, дзе за гаспадаркі ў гаспадарку накіроўваюцца камбайны, каб паскорыць уборку кукурузы на збожжа.

Па-другое, лічыць сенатар, трэба сачыць за адвозкай збожжа, каб таксама камбайны не прастойвалі. І апошні важны момант датычыцца сушкі збожжа:

— Тут выкарыстоўваюцца некалькі тэхналогій, усе механізмы задзейнічаныя. Мяркую, з улікам перакідвання камбайнаў у тыя тэрміны, якія пазначыў кіраўнік дзяржавы, Мінская вобласць павінна ўкласціся, – выказаў упэўненасць віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, адным з важных кірункаў уборачнай кампаніі Анатоль Ісачанка лічыць пад’ём зябліва.

Паводле яго слоў, праца тут таксама, але ўзмацніць яе трэба: у цэлым працуюць больш за 500 трактароў, а ў дзень неабходна араць прыкладна 11 тысяч гектар.  Для таго каб справіцца з пастаўленай задачай, там, дзе ёсць неабходнасць, трэба падключаць больш механізатараў, арганізаваць начныя змены, лічыць Анатоль Ісачанка.

— Вядома, для гэтага патрабуюцца кадры і адпаведная заработная плата. У вобласці ўсё неабходнае для гэтага ёсць, і трэба арганізоўваць дадзеную працу, – падкрэсліў ён і дадаў, што выкананне пастаўленых Прэзідэнтам задач – прынцыповае пытанне, і гэта зона персанальнай адказнасці кожнага кіраўніка.

Вольга АНУФРЫЕВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».