Вы тут

Восем работ Сцяпана Лявіцкага


Пятнаццаць гадоў Сцяпан Лявіцкі аддана працуе трактарыстам у сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Козенкі-Агра» Мазырскага раёна, лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў калектыву. Такую адзнаку мае нездарма: давераную яму тэхніку ведае добра, любіць і беражэ, своечасова праводзіць агляд і належнае абслугоўванне. Можна сказаць, тэхніка яго рукі «слухае» і не падводзіць, у гарачы час працы не прастойвае. Вясной на энерганасычаным МТЗ 3022 Сцяпан Фёдаравіч працуе на палях — на ворыве, баранаванні і сяўбе, у летне-восеньскі перыяд шчыруе то на зернеўборачным камбайне КЗС-12 на жніве, то на «Ягуары» на касавіцы і ўборцы кукурузы. І зімою не адпачывае: на фермы падвозіць корм для жывёл, вывозіць арганіку. І адначасова рыхтуе свой «аўтапарк» на наступную сяўбу і нарыхтоўчы сезон. Мне давялося сустракацца з козенскім трактарыстам у полі, якое ён рыхтаваў пад будучы ўраджай. Усяго толькі на пяць хвілін ён спыніў свой магутны агрэгат, каб павітацца, сказаць некалькі слоў і сфатаграфавацца. А далей — зноў у поле, дзе яго чакала неадкладная праца. Бо нездарма ж кажуць: восень — работ восем. А ў нашага героя так — увесь год.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.