Вы тут

Бяспека перш за ўсё: экспертны савет пры Савеце Рэспублікі разгледзеў тэму аўтаперавозак пасажыраў


Неабходнасць змены падыходаў да рэгулявання аўтамабільных перавозак пасажыраў абгрунтоўваецца перш за ўсё пытаннямі забеспячэння бяспекі людзей. Гэта адзначана на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі, які адбыўся сёння, 2 лістапада.


З улікам Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» для аказання паслуг па ўнутрырэспубліканскіх перавозках пасажыраў і багажу аўтамабільным транспартам у нерэгулярных зносінах, у тым ліку аўтамабілямі-таксі, атрыманне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) не патрабуецца, нагадалі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Для пачатку ажыццяўлення такой дзейнасці прадугледжаны паведамляльны прынцып, які спрасціў для суб’ектаў гаспадарання працэдуру ўваходжання на рынак перавозак.

Разам з тым нядобрасумленныя перавозчыкі адмену ліцэнзавання такіх відаў перавозак пасажыраў успрынялі як ўсёдазволенасць і магчымасць не выконваць устаноўленыя заканадаўствам патрабаванні да аўтамабільных перавозчыкаў, лічаць у Савеце Рэспублікі.

Агучаная тэндэнцыя пацвярджаецца вынікамі праверак, якія рэгулярна праводзяцца транспартнай інспекцыяй.

Так, калі параўноўваць дадзеныя за мінулы і пазамінулыя гады, а таксама інфармацыю з сёлетняга першага квартала, становіцца зразумелай заклапочанасць сенатараў сітуацыяй у гэтай сферы.

Калі ў 2019-м колькасць парушэнняў правілаў перавозкі складала 3828, то летась яна дасягнулі 6881. З гэтай колькасці парушэнняў ўплывалі на бяспеку 556 (у 2019-м) і ў тры разы вышэй у 2020-м — 1525. 

Паводле звестак Транспартнай інспекцыі, у 2020 годзе з удзелам перавозчыкаў аўтамабілямі-таксі адбылося 76 ДТЗ з пацярпелымі (46 — у 2019 годзе), колькасць якіх склала 92 чалавекі (59 — у 2019 годзе), загінулі 16 чалавек (7 чалавек годам раней).

— На сённяшні дзень пытанне аб аказанні паслуг па перавозцы пасажыраў досыць актуальнае з прычыны паступлення абгрунтаваных скаргаў ад жыхароў горада на бязладную паркоўку аўтамабіляў маршрутных таксі нелегальных перавозчыкаў у дварах жылых дамоў, уздоўж тратуараў, — расказала намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга ЛЯВОШКА.

Паводле яе слоў, нелегальныя перавозчыкі ажыццяўляюць дзейнасць без праходжання тэхагляду аўтамабіля, не маюць адметных знакаў, не выконваюць правілы хуткаснага рэжыму, не выплачваюць падаткі, у іх няма дамовы сацыяльнага страхавання адказнасці перад пасажырамі.

— Так, сёння мы маем дастаткова нізкі кошт праезду ў таксі па горадзе, — згодна яна, але з жалем звяртае ўвагу на адваротны бок гэтай з’явы: ёсць выпадкі перавозкі пасажыраў кіроўцамі аўтамабіляў-таксі, у якіх наогул няма вадзіцельскага пасведчання, вопыт работы складае адзін-тры месяцы.

Спецыяліст пераканана, што неабходнасць навядзення парадку ў гэтай сферы выклікана перш за ўсё неабходнасцю забеспячэння бяспекі аўтамабільных перавозак, павышэння якасці аказваемых паслуг, а таксама выключэння шэрага рынку аказання паслуг. Што маецца на ўвазе? Для зніжэння выдаткаў і атрымання эканамічных пераваг аўтамабільныя перавозчыкі звяртаюцца да схем, якія прыводзяць у тым ліку да недаатрымання ў поўным аб’ёме падаткаў, а таксама узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, парушэння правоў спажыўцоў, дэстабілізацыі абстаноўкі на рынку паслуг.

— Бо сёння тыя суб’екты гаспадарання, хто працуе ў прававым полі таксама скардзяцца на нядобрасумленную канкурэнцыю, — рэзюмуе спецыяліст.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.