Вы тут

Таццяна Рунец: Важна з першых вуснаў пачуць аб праблемах


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах правяла асабісты прыём грамадзян. 


Гэтая форма работы з грамадзянамі часам дорыць сенатарам нечакана цікавыя спатканні і глыбокія па змесце гутаркі на актуальныя для нашай краіны і яе жыхароў тэмы. Мінчанін Дзяніс Алегавіч загадзя паведаміў супрацоўнікам верхняй палаты парламента, якія адказваюць за сувязі з грамадскасцю, што ёсць шэраг вельмі важных прапаноў па развіцці эканомікі. На прыём ён прыйшоў разам з жонкай, відаць, яго паплечнікам і аднадумцам у дыскусіях наконт эканамічнай будучыні Беларусі. 

Прызнаемся, што цяжка больш-менш падрабязна перадаць усю сутнасць маналогу Дзяніса Алегавіча, які імкнуўся ахапіць як мага больш шырокае кола пытанняў. Тым не менш, пастараемся тэзісна пазначыць асноўныя моманты прамовы наведвальніка. Ён не выказваў радыкальных рэчаў, тыпа «эканоміка ў небяспецы», не патрабаваў паўсямеснай прыватызацыі, а выкладаў свае падыходы да вырашэння пэўных праблем. У прыватнасці, наконт «утаймавання» інфляцыі, аб удасканаленні работы з інвестарамі, паляпшэнні практыкі эканамічных судоў. Таксама раіў сенатарам больш клапаціцца пра айчынны бізнес, а дзеля гэтага не спяшацца з унясеннем змен у дзеючыя законы, каб не блытаць прадпрымальнікаў. І яшчэ рэкамендаваў уважліва вывучаць, асэнсоўваць замежны досвед і лепшае ўкараняць у нашу рэчаіснасць. Паступова маналог ператварыўся ў дыялог. Таццяна Рунец з нечым пагаджалася, з нечым спрачалася.

У рэшце рэшт прапанавала паўдзельнічаць у «круглых сталах» на тэму эканомікі. 

Потым у размове з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі расказала, што для яе і калег па Савету Рэспублікі важна з першых вуснаў пачуць аб праблемах, якія падчас асабістых прыёмах і прамых тэлефонных ліній агучваюць грамадзяне. 

— Усе звароты да нас мы імкнёмся ўважліва разглядаць і аператыўна рэагаваць на ўзнятыя пытанні, — падкрэсліла яна. — Што датычыцца сённяшняга звароту, то прыемна адзначыць, якія адукаваныя і неабыякавыя людзі жывуць у нашай краіне. Ім сапраўды шчыра хочацца сваімі парадамі і рэкамендацыямі палепшыць эканоміку, стан яе прамысловасці, супыніць рост цэн, мінімізаваць інфляцыю і г.д. І гэта вельмі радуе. 

Мікалай ЛЮБЧАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.