Вы тут

Дыялог народаў і культур


На пачатку кастрычніка ў Нур-Султане прайшлі Дні культуры Беларусі ў Казахстане.


Ва ўрачыстасцях паўдзельнічалі й беларусы казахстанскай сталіцы. Пасля падзеі ў рэдакцыю напісаў кампазітар Дзмітрый Астаньковіч, які з 2013 года ўзначальвае Беларускі культурны цэнтр “Радзіма” Асамблеі народаў Казахстана горада Нур-Султана: “Дні культуры –  вялікае свята для ўсіх казахстанцаў, і асабліва для беларусаў Казахстана! Культура беларусаў багатая і разнастайная. Знаёмства з ёй – нібы дакрананне да чагосьці чыстага, светлага, добрага i сапраўднага! Дзякуй вялікі арганізатарам за тое, што ў няпросты час яны змаглі правесці Дні на карысць дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі Казахстана й Беларусі!”

На партале беларускай Амбасады ў Казахстане ёсць падрабязная справаздача пра святочныя дні, а таксама й фотаздымкі: Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч уручае ганаровыя граматы Паўладарскаму абласному этнакультурнаму аб’яднанню “Беларусь”, згаданай суполцы з Нур-Султана і Фонду беларускай культуры “Спадчына” з Караганды. Тады, 3 кастрычніка, Міністр і Амбасадар Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін сустракаліся з прадстаўнікамі дыяспары. Да таго ж 1-3 кастрычніка ў кінапарку ГЦ “Керуен” прайшоў паказ беларускіх кінафільмаў. 2 кастрычніка быў Гала-канцэрт вядучых салістаў і творчых калектываў Беларусі ў Цэнтральнай канцэртнай зале “Qazaqstan”. У той жа дзень адкрылася выстава “Сучасная Беларусь вачыма мастакоў” у Нацыянальным музеі Казахстана. Прайшоў і турфорум – у рэжыме анлайн, з удзелам прадстаўнікоў турыстычнай сферы абедзвюх краін.

У постсавецкім часе паступова складваецца традыцыя культурных абменаў. Прыкладам, у 2006 годзе ў Астане праходзілі Дні Мінска. Былі Дні культуры Казахстана ў Беларусі (2013, Мінск). У 2014-м быў візіт дзеячаў беларускай культуры ў Казахстан, а ў 2018-м гасцей з Казахстана вітала беларуская сталіца.

У працяг тэмы пра казахстанска-беларускія кантакты падаем тэкст, дасланы з Алматы. У Святланы Ананьевай, нагадаем, ёсць беларускія родавыя карані – гл. “Добры бераг дзяцінства” – ГР, 18.11.2010.

Іван Ждановіч

СВЕЖЫ НУМАР

Загаловак у газеце: Дыялог народаў і культур

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.