Вы тут

Галоўчанка абмеркаваў з кіраўніцтвам «Сіцік Канстракшн» рэалізацыю інвестпраектаў у Беларусі


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка абмеркаваў з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі «Сіцік Канстракшн» рэалізацыю значных інвестпраектаў у Беларусі, паведамляе БелТА.


«Супрацоўніцтва з «Сіцік Канстракшн» пачалося ў 2007 годзе і актыўна развіваецца ўсе гэтыя гады. Яна была адной з першых інжынірынгавых кампаній, якая пачала практычную работу ў Беларусі, — сказаў Раман Галоўчанка ў ходзе сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам кампаніі Янь Цзяньцянам. — Кампанія рэалізуе ў краіне тры значныя інвестыцыйныя праекты. «Сіцік Канстракшн» выступала не толькі ў якасці генеральнага падрадчыка, але і стала суінвестарам ЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Асноўная ўвага ў час сустрэчы была ўдзелена перспектыўным праектам, якія кампанія ажыццяўляе і плануе рэалізаваць на тэрыторыі Беларусі. Размова ішла аб Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), якая будуе пад Мінскам высокатэхналагічную аграпрамысловую вытворчасць поўнага цыкла, аб стварэнні новага комплексу азотных угнаенняў і іншых праектах.

«Мы хочам фіналізаваць дамоўленасці і выйсці на дакладную схему далейшай работы па гэтых праектах. Мы гатовы да прадметнай размовы. Рэалізацыя пілотных праектаў мае не толькі камерцыйны складнік, але і будзе служыць умацаванню беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Безумоўна, праекты такога маштабу ўвасабляюцца пры дзяржаўнай падтрымцы. У іх рэалізацыю ўключаны не толькі камерцыйныя кампаніі, але і ўрадавыя структуры, крэдытна-фінансавыя ўстановы», — акцэнтаваў увагу прэм’ер-міністр.

У сваю чаргу Янь Цзяньцян адзначыў, што праект БНБК прадугледжвае рэалізацыю вытворчасці камбікармоў, амінакіслот. Таксама ў планах запуск у эксплуатацыю так званага праекта перспектыўнага развіцця «БНБК-3». Ён прадугледжвае арганізацыю выпуску вітамінаў, амінакіслот, прадуктаў крухмальнай, глюкознай вытворчасці. Гэта дасць магчымасць наладзіць выпуск прынцыпова новых як для Беларусі, так і для краін СНД прадуктаў — вітамінаў (В2, В12, С) і новых відаў амінакіслот (валін, лейцын, ізалейцын).

«Нам удалося правесці вялікую работу. Камбікормавая вытворчасць ужо ўведзена ў эксплуатацыю. Што датычыцца амінакіслотнай вытворчасці, лізін ужо вырабляецца, а выпуск трэаніну і трыптафану пачнецца ў снежні гэтага года», — расказаў першы віцэ-прэзідэнт кампаніі «Сіцік Канстракшн».

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што найбольш важным вынікам рэалізацыі праекта з’яўляецца не толькі выхад на праектную магутнасць, але і забеспячэнне яго камерцыйнай устойлівасці. «Важна, каб фінансавыя патокі, якія будуць складвацца ў працэсе работы прадпрыемства, давалі магчымасць мець узровень рэнтабельнасці для абслугоўвання крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых для яго рэалізацыі. Неабходна забяспечваць бягучую акупнасць», — лічыць ён.

На сустрэчы таксама абмяркоўваўся інвестыцыйны праект па будаўніцтве азотнага комплексу. «Гэты праект вельмі важны для нашай краіны. Мы зацікаўлены, каб новы азотны комплекс стаў адным з самых эфектыўных праектаў у свеце сярод аналагічных вытворчасцей за кошт прымянення самых сучасных тэхналогій і канкурэнтаздольнай цаны праекта ў цэлым. Мы зацікаўлены ў яго завяршэнні ў 2025 годзе», — заявіў кіраўнік урада.

У сваю чаргу кітайскі бок пацвердзіў гатоўнасць да рэалізацыі такога праекта.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?