Сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліевым узначаліў Старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка. Спікер заявіў, што краіны дасягнулі значных вынікаў у гандлі, але ёсць шмат кірункаў, якія могуць стаць кропкамі для актывізацыі ўзаемадзеяння.
«Мы цэнім адносіны, што склаліся ў Беларусі з Азербайджанам. Галоўнае, што яны развіваюцца пазітыўна і ў эканоміцы, і ў палітыцы, і ў культуры, і ў адукацыі. Канешне, выключнае роля ў гэтым належыць прэзідэнтам нашых дзяржаў», — сцвярджае спікер Палаты прадстаўнікоў.
Па яго словах, галоўная задача — захаваць і памножыць супрацоўніцтва. Сёння дэпутаты дзвюх краін выступаюць з адзіных пазіцый на разнастайных міжнародных пляцоўках, бо погляды на шматлікія падзеі супадаюць.
«Што датычыцца нашых двухбаковых адносін, то я думаю, што пандэмія ў рэшце рэшт скончыцца. У наступным годзе нам неабходна арганізаваць сустрэчы на ўзроўні кіраўніцтва парламентаў, старшынь пастаянных камісій, камітэтаў, рабочых груп», — кажа Уладзімір Андрэйчанка.
Ён адзначае, што дэпутаты з вялікай ахвотай запісваліся ў рабочую групу па супрацоўніцтве з Азербайджанам, і прапануе ў найбліжэйшы час арганізаваць сустрэчу пасла з яе саставам.
«Там можна вызначыць далейшыя кірункі супрацоўніцтва, магчыма, нават скласці нейкую дарожную карту. Вядома, галоўнае — гэта эканоміка. Бо, як бы мы ні гаварылі, гэта фундамент усіх адносін. І наш тавараабарот за восем месяцаў у 350 мільёнаў долараў паказвае рост на 30 працэнтаў да мінулага года, нягледзячы на пандэмію», — акцэнтаваў увагу кіраўнік ніжняй палаты парламента.
Па яго словах, актывізацыі патрабуюць пытанні сумеснай дзейнасці ў прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы, адукацыі, турызме.
«Кірункаў, па якіх можам працаваць, шмат. Я думаю, стварыць дарожную карту вельмі важна», — заяўляе Уладзімір Андрэйчанка.
Ульві Бахшаліеў паведаміў: за два месяцы, што ён знаходзіцца ў краіне, паспеў правесці шмат сустрэч, паездзіць па рэгіёнах і пазнаёміцца з машынабудаваннем, аграрным сектарам Беларусі. Гэтыя сферы, па яго словах, з’яўляюцца сёння прыярытэтнымі ў двухбаковых адносінах.
Пра важнасць эканамічных набыткаў праз узаемадзеянне дэпутацкай супольнасці краін гаворыць і намеснік кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве з парламентам Азербайджана Лілія Ананіч. «Рабочая група — дзейсны механізм парламенцкага супрацоўніцтва, развіцця чалавечых кантактаў і ўзаемадзеяння на ўсіх пляцоўках. Мы бачым сёння сваю задачу ў актывізацыі гэтай работы і вельмі хацелі б, каб адбылася вочная сустрэча дзвюх рабочых груп ці ў Мінску, ці ў Азербайджане. Пра гэта і будзем гаварыць», — адзначыла Лілія Ананіч.
Марыя ДАДАЛКА
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.