Вы тут

Букераўскую прэмію-2021 атрымаў пісьменнік з ПАР Дэйман Гэлгут


Букераўская прэмія па літаратуры 2021 года прысуджана пісьменніку з ПАР Дэйману Гэлгуту за раман-сагу «Абяцанне» аб узаемаадносінах белай сям’і фермераў і іх чарнаскурай служанкі ў часы апартэіду і пасля яго адмены, паведамляе БелТА са спасылкай на ВВС.


Фота: bbc.com

«Я вельмі, па-сапраўднаму, пакорліва ўдзячны», — сказаў Дэйман Гэлгут на ўрачыстай цырымоніі ў Лондане.

Пісьменнік і драматург Дэйман Гэлгут, якому праз тыдзень з невялікім споўніцца 58 гадоў, трапіў у шорт-ліст намінантаў Букераўскай прэміі ўжо трэці раз. Першыя два былі ў 2003 і 2010 гадах.

Букераўская прэмія — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце ангельскай літаратуры. Прызавы фонд прэміі складае 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў ($68,2 тыс.).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.