Вы тут

Таццяна Рунец: Нельга спакойна назіраць за гібеллю мірных грамадзян на граніцы!


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, член прэзідыума Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын:


— Сітуацыя, якая складваецца на заходніх граніцах нашай краіны, не можа не выклікаць трывогу і заклапочанасць. Бо штучна раздзьмуты польскімі ўладамі міграцыйны крызіс, падчас якога да мірных бежанцаў прымяняюцца метады ўздзеяння, якія шакіруюць сваёй жорсткасцю (людзей цкуюць сабакамі, травяць слёзатачывым газам, збіваюць і зневажаюць, не аказваюць медыцынскай дапамогі), прыводзіць толькі да аднаго — гібелі ні ў чым ні вінаватых мірных грамадзян.

Гэтымі дзеяннямі Варшава не толькі парушае артыкулы сваёй канстытуцыі, якія гарантуюць правы і свабоды грамадзян, але і асноўныя міжнародныя нормы, у тым ліку Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыю супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжальных годнасць відаў абыходжання і пакарання, а таксама парушае Еўрапейскую канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Такім, неапраўдана жорсткім і бесчалавечным стаўленнем да мігрантаў, сярод якіх ёсць малалетнія дзеці, цяжарныя жанчыны, нямоглыя старыя, аслабленыя хваробай людзі, польскае кіраўніцтва здзяйсняе злачынства супраць чалавечнасці, парушаючы тым самым міжнароднае права.

Пры гэтым людзі, да якіх прымяняюцца жахлівыя меры гвалту, бягуць ад вайны і разрухі ў сваіх краінах. Яны хочуць спакойнага і мірнага жыцця там, дзе яна ім бачыцца, але ў выніку сутыкаюцца з сапраўднай жорсткасцю.

Таму і невыпадкова бесчалавечная, варварская і цынічная пазіцыя афіцыйнай Варшавы ў дачыненні да бежанцаў выклікае справядлівае абурэнне ў многіх краінах свету. Якімі б ні былі матывы палітычнай эліты, яны не апраўдваюць гібель ні ў чым не вінаватых людзей! І рашэнне міграцыйнага крызісу бачыцца не ў забойстве і ў бесчалавечным стаўленні да мігрантаў, а ў выкарыстанні сучаснага інструментарыю работы з імі і ў перагаворным працэсе паміж палітыкамі розных краін. Калі ж, нарэшце, гэта зразумеюць польскія палітыкі і пачнуць пераглядаць сваю стратэгію ў дачыненні да бежанцаў?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.