Вы тут

Беларусь і ЮНЭСКА: наша відэавіншаванне з 75-годдзем


Сакратарыят Арганізацыі запускае інфармацыйную кампанію «Якая розніца?» з нагоды 75-годдзя ЮНЭСКА. Асноўная мэта акцыі — прадэманстраваць ролю ЮНЭСКА ў жыцці яе дзяржаў-членаў.


Сёння нацыянальныя камісіі па справах ЮНЭСКА з усяго свету будуць дзяліцца тэматычнымі відэа пра найбольш яскравыя прыклады ўкладу арганізацыі ў вырашэнне задач у сферы культуры, навукі і адукацыі. 

«Беларусь таксама не засталася ў баку. У сваім відэа мы адкрываем чароўны свет Беларусі ў ЮНЭСКА, расказваем пра аб’екты, уключаныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, традыцыйныя абрады, якія сталі часткай Спіса нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, асацыіраваныя школы», — перадае прэс-служба беларускага МЗС.

Міністэрства замежных спраў віншуе усіх, хто працуе над прасоўваннем беларускага каларыту на платформах ЮНЭСКА, услаўляе нацыянальную культуру, яе ўнікальную прыгажосць і непаўторныя традыцыйныя абрады.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: Скрыншот з відэа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».