Вы тут

Вязанае адзенне і аксэсуары. Што насіць, як і з чым спалучаць?


У модных калекцыях сезона восень-зіма 2021/2022 вязаныя рэчы займаюць адно з цэнтральных месцаў. Іх можна ўбачыць як у офісных луках, гэтак жа і ў камплектах стрыт-стайл. Галоўнае –камфорт.


Сёлетняй восенню і будучай зімой у трэндзе аб'ёмная і буйная вязка, рэльефныя і фактурныя ўзоры: рубчык, шышачкі, коскі, лісце, ажуры жакард. Палітра самая разнастайная – ад яркіх восеньскіх колераў да спакойнай пастэльнай гамы.

Рэчы могуць быць як машыннай вязккі, гэтак і хэнд-мэйд. Вядома, ідэальна, калі вы ўмееце вязаць шыдэлкамі самі: імавернасць сустрэць аналагі створаных вамі вырабаў зводзіцца да нулю. Апроч таго, вязаныя ўласнаруч рэчы нясуць адменную энергетыку і выклікаюць велізарнае пачуццё павагі да тых, хто карпатліва і цярпліва, пяцелька да пяцелькі, іх ствараў.

Такім чынам, разгледзім асноўныя вязаныя трэнды сезона восень-зіма 2021/2022, якія на 100 % дапамогуць асвяжыць ваш гардэроб.

Вопратка. Вязанае паліто, понча, кэйпы, накідкі і, вядома ж, кардыганы – незаменныя рэчы ў вашым гардэробе ў гэтым сезоне. Прытым разнастайнасць мадэляў, якія прапануюць дызайнеры, спадабаецца модніцам незалежна ад статусу, узросту і камплекцыі. Універсальныя, практычныя і зручныя. Выдатна дапоўняць кожны вобраз, ад офіснага да рамантычнага.

Абавязкова – аб'ёмнай вязкі і вольнага пакрою. Калі задача ў вопраткі акцэнтаваць на сябе ўвагу, то з колераў можна выбраць чырвоны ці сакавіты зялёны. Калі аддаяце перавагу спакойным тонам, зрабіце выбар на карысць базавым: чорнага, белага, шэрага ці бэжавага.

Пры выбары вязанай вопраткі вельмі важна памятаць, што галоўнае яе прызначэнне – захоўваць цяпло. Звяртайце пільную ўвагу на склад нітак, з якіх звязаны гэтыя прадметы гардэробу.

Світары, пуловеры, джэмперы. Ваўняныя і баваўняныя, падоўжаныя і кароткія, з выразамі і прарэзамі, аб'ёмныя і свабодныя, з рэльефным узорам і ў рубчык, з дэкорам і прынтам, пад горла і з выразам. Варыянтаў велізарная колькасць. Апроч таго, гэтыя звышпрактычныя элементы гардэробу – сапраўдная модная інвестыцыя: не маючы абсалютна ніякай прывязкі да сезона, світары і джэмперы будуць запатрабаваны круглы год. Дызайнеры прапануюць насіць іх са спадніцамі, шортамі, штанамі і джынсамі. У модзе буйная вязка і аб'ёмныя рукавы, што надасць вобразу арыгінальнасць і вытанчанасць.

Вязаныя сукенкі. У трэндзе сукенкі рознай фактуры – ад шчыльнай трыкатажнай вязкі да ажурных варыянтаў. Даўжыня таксама вар'іруецца: ад міні (гэтыя сукенкі больш нагадвааюць вязаны світар) да прыталеных жаноцкіх фасонаў мідзі і максі.

Насіць міні-сукенкі стылісты рэкамендуюць з батфортамі, высокімі ботамі да кален ці ж чаравікамі на грубай падэшве. Для сукенак мідзі і максі ідэальна падыдуць невысокія чаравікі ці батыльёны.

Вязаныя касцюмы. Яны ў трэндзе не першы сезон, але па-ранейшаму карыстаюцца велізарнай папулярнасцю сярод модніц. Мы па-сапраўднаму ацанілі іх практычнасць і камфорт!

Касцюмы могуць быць скампанаваны як са штанамі і спадніцамі, гэтак і з шортамі. Выкананыя са шчыльнай трыкатажнай машыннай вязкі, вытанчана падкрэсляць прыгожыя жаноцкія формы.

Камізэлькі, камізэлькі. Гэтыя прадметы гардэробу – асноўны трэнд сезона. Стылісты рэкамендуюць насіць камізэлькі з белымі кашулямі аверсайз. Асабліва эфектна глядзіцца камплект, што складаецца з аднатоннай вязанай камізэлькі, надзетай наўзверх белай кашулі і класічных штаноў у некантрасную клетку ці ж легінсаў з эка-скуры. Таксама папулярныя ў гэтым сезоне камфортныя камізэлькі з каптуром. Аб'ёмная вязка і прысутнасць зашпількі надаюць ім арыгінальнасць.

Вязаныя аксэсуары.Прыцягнуць увагу да вашага моднага вобразу дапамогуць таксама вязаныя аксэсуары – шапкі, шалі і рукавіцы. Важна, каб гэтыя рэчы былі буйнай вязкі і мелі аб'ёмныя формы. З такімі акцэнтамі незаўважанай вы ўжо дакладна не застанецеся!

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота: з адкрытых крыніц

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.