Вы тут

Тамара Дудко — гісторыя заснавательніцы БСЖ


 

Ініцыятар і першая старшыня АА «Беларускі саюз жанчын» Тамара Мікалаеўна Дудко была адной з самых заўважных постацяў беларускага бізнесу і палітыкі сярэдзіны 1990-х гадоў.


Для беларускага дзелавога алімпу Тамара Дудко – з'ява ўнікальная. Дзяўчынка з глыбінкі, якая здолела даказаць сабе і іншым, што далікатнаму полу таксама скараюцца вяршыні бізнесу. Тыя, хто сутыкаўся з ёй па службе, на розных палітычных імпрэзах, у кабінетах выканкама Партызанскага раёна Мінска, які яна адзін час узначальвала, ці проста ў цёплай сяброўскай кампаніі, называлі Тамару Мікалаеўну асаблівай. Перадусім – за чуласць, дабрыню і жаданне дапамагчы людзям.

Дачка Тамары Мікалаеўны Надзея пераканана: мама не ўмела па-іншаму, у яе была вельмі выразнае ўяўленне пра дабро і зло, літасць, справядлівасць. «Яна з дзіцячых гадоў не ўяўляла сябе па-за грамадскім жыццём. Так яе выхавалі бацькі. Мама заўсёды імкнулася выйсці за рамкі працоўных будняў, прыўнесці ў калектыў часцінку душэўнага цяпла, людскасці. Адгукалася на просьбы пра дапамогу зусім незнаёмых людзей. І ніколі потым не губляла сувязі з тымі, каму зрабіла дабро. Яна ў кожным імкнулася разглядзець яго “я”. У яе быў зусім нетыповы для таго часу падыход да выхавання дзяцей. Нам з братам нічога не забаранялі. І нічому настойліва, паказальна не вучылі. Мама заўсёды казала: глядзі вакол, думай сам, бо гэта тваё жыццё! Яшчэ помню, яна любіла раіцца з намі, маленькімі. Таму што мы перш за ўсё для яе былі асобамі. А ўжо потам – любімымі дзецьмі...»

Яе лёс часта параўноўвалі з лёсам гераіні фільма «Масква слязам не верыць» Каці Ціхаміравай. Тамара Мікалаеўна не паказвала выгляду, але гэта параўнанне яе раздражняла. «Кожнаму свае радасці, свае беды, сваё жыццё», – любіла паўтараць яна. І шчыра лічыла, што толькі цяжкасці і выпрабаванні робяць чалавека Чалавекам.

Успамінае член кіраўніцтва ОО «БСЖ» Галіна Начоўкіна: «Яна актыўна займалася дабрачыннасцю. І вельмі блізка да сэрца прымала праблемы жанчын, асабліва адзінокіх. Па яе ініцыятыве з 1987 года пры кожным збегу абставін мы збіраліся 7 студзеня, на Каляды, у офісе БСЖ. Пілі чай, елкі торцікі і пірагі хатняга гатавання, казалі па шчырасці. Тыя, у каго не было мужа і дзяцей, ставіліся да такіх сустрэч як да абеду ў сямейным коле, чаканага і радаснага баўлення часу. Тамара Мікалаеўна паспявала пагутарыць з кожнай з нас. Яна вельмі любіла людзей. Пасля гутаркі з ёй мы ішлі з нейкім прылівам энергіі, з верай у тое, што ўсё будзе добра. Яна ўмела падарыць чалавеку надзею на светлае заўтра».

…1 студзеня 1999 года ў страшнай аўтамабільнай аварыі Тамара Мікалаеўна Дудко загінула разам з зяцем Валерам. За свае нядоўгія 53 гады яна шмат што паспела: была народным дэпутатам СССР, віцэ-спікерам Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўніком і галоўным акцыянерам ААТ «Піўзавод «Аліварыя».

Доўгі час Тамара Дудко таксама ўзначальвала Беларускі саюз жанчын. Пры яе актыўным удзеле ў 1996 годзе ў нашай краіне з'явіўся Дзень маці. Да ліку яе заслуг адносіцца адкрыццё ў краіне першага прытулку для жанчын, пацярпелых ад гвалту, стварэнне фондаў сацыяльнай падтрымкі жанчын і шмат іншых карысных ініцыятыў.

А яшчэ яна была шчаслівай мамай, бабуляй, сястрой. Пра яе былі напісаны сотні артыкулаў у розных газетах і часопісах, зняты дзясяткі тэлеперадач. Яна была не проста таленавітай – шматграннай. Немагчыма вылучыць нейкую адну рысу, толькі адну з адыграных ёю жыццёвых роляў, настолькі цэласны вобраз стварыла гэта дзіўная жанчына.

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».