Вы тут

Ілья Шымановіч — двухразовы чэмпіён Еўропы


У традыцыйным аглядзе «Звязды» сабралі самая важныя апошнія спартыўныя навіны/


Фота: НАК

Героі тыдня. Беларускія баксёры выступілі на чэмпіянаце свету. Аляксей Алфёраў у вагавой катэгорыі 80 кілаграмаў заваяваў сярэбраны медаль. У вырашальным паядынку беларус уступіў саперніку з ЗША Робі Гансалесу. Яўген Кармільчык (48 кг) стаў уладальнікам бронзавага медаля. У паўфінале ён уступіў казахстанскаму спартсмену Цеміртасу Жусупаву.

Аляксей і Яўген паўтарылі поспех айчынных баксёраў на чэмпіянаце свету 2003 года. Тады Магамед Арыпгаджыеў заваяваў «серабро», а Віктар Зуеў — «бронзу».

З паспяховым выступленнем спартсменаў павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка. «Заваяваўшы «серабро» і «бронзу», Аляксей і Яўген прыпаднеслі беларускім аматарам сапраўдны падарунак, які стаў адным з самых гучных дасягненняў айчыннага бокса ў суверэннай гісторыі нашай краіны», — сказана ў віншаванні.

Пераможца тыдня. Ілья Шымановіч заваяваў тры медалі чэмпіянату Еўропы па плаванні, які праходзіў у Казані. Першае «золата» ён атрымаў на дыстанцыі 200 метраў брасам. Перамогу прынёс вынік у 2 хвіліны 01,73 секунды. Беларус стаў пераможцам і на дыстанцыі 50 метраў брасам. Да фінішу ён прыплыў за 25,25 се-
кунды. У актыве Ільі Шымановіча і «серабро» кантынентальнага першынства, заваяванае на дыстанцыі 100 метраў брасам. На гэтай дыстанцыі ён паказаў вынік 55,77 секунды.

З паспяховым выступленнем плыўца павіншаваў прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. «Дакладны разлік сіл, максімальная канцэнтрацыя волі і гарачае жаданне перамагчы прывялі цябе да чарговага трыумфу. Такі поспех стаў магчымым і дзякуючы рабоце трэнераў, якія ўкладваюць у тваю падрыхтоўку ўсё сваё майстэрства і вопыт», — прыводзіць словы віншавання прэс-служба НАК.

Прызёрам чэмпіянату Еўропы па плаванні на кароткай вадзе стала і Настасся Шкурадай. Яна другая на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Яе вынік – 56,35 секунды.

Няўдача тыдня. Беларускія тэнісісткі прайгралі камандзе Аўстраліі з вынікам 1:2 у розыгрышы Кубка Білі Джын Кінг, які праходзіў у Празе. У заключным парным матчы Аляксандра Сасновіч і Лідзія Марозава выйгралі ў аўстралійскага тандэма Элен Перэс і Алівіі Гадзекі — 6:4, 6:4. Дагэтуль аўстралійкі абыгралі беларусак. Спачатку Сторм Сандэрс выйграла ў Юліі Гатоўкі — 6:3, 6:3, а затым Айла Тамляновіч: у Аляксандры Сасановіч — 4:6, 6:2, 6:3.  У першым туры спаборніцтваў беларускі ўступілі зборнай Бельгіі з вынікам 1:2. Такім чынам, беларуская каманда выбыла з барацьбы за галоўны трафей турніру.

Уладальніцам Кубка Білі Джын Кінг стала каманда Расіі, якая ўсухую абыграла зборную Швейцарыі — 2:0. Гэта пяты тытул расіянак у галоўным камандным турніры сусветнага жаночага тэніса.

У Празе адбылася жараб’ёўка кваліфікацыйнага этапу розыгрышу Кубка Білі Джын Кінг 2022 года. За пападанне ў фінальную стадыю турніру беларускі будуць змагацца з камандай Бельгіі. Сустрэча запланаваная на 15—16 красавіка 2022 года.

Назначэнне тыдня. Прадстаўніца Беларусі, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка Нэлі Кім абрана віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі. Выбары прайшлі ў рамках 83-га кангрэсу FIG у Анталіі. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў Любоў Чаркашына, якая раней узначальвала камісію спартсменаў арганізацыі, абрана ў тэхнічны камітэт FIG па мастацкай гімнастыцы.

Рэкорд тыдня. Беларускі сілач Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд. Падчас чэмпіянату свету па гіравым спорце рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса перавысіў уласнае дасягненне ў практыкаванні жым лежачы адной рукой. Ён падняў гіру вагой 24 кілаграмы 181 раз за 170 секунд.

Медалі тыдня. Беларуская спартсменка Крысціна Сазыкіна (59 кг) выйграла бронзавы медаль маладзёжнага чэмпіянату свету па барацьбе. У паядынку за «бронзу» яна была мацнейшая за прадстаўніцу Латвіі Раміну Мамедаву – 10:0.

Беларус Павел Глінчук, які выступае ў вагавой катэгорыі 97 кг, стаў сярэбраным прызёрам турніру. У вырашальным паядынку ён уступіў спартсмену з Расіі Артуру Саркіся-
ну — 0:9.

Поспех тыдня. Саблістка Дар’я Андрэева заваявала «серабро» міжнароднага турніру Kunzelsau Wurth Cup — 2021, які праходзіў у Германіі. У фінальным паядынку гаспадыня турніру Юліка Функе была мацнейшая за беларуску. Вынік сустрэчы – 15:11.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?