Вы тут

Абвінавачванні, якія гучаць у адрас Беларусі, цынічныя і неправамерныя


Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі выступілі са зваротам у сувязі з сітуацыяй на мяжы.


- Мы, члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаныя прадстаўнікі беларускага народа, звяртаемся да ўсёй міжнароднай супольнасці ў сувязі з міграцыйнай сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы. Велізарная колькасць грамадзян краін Блізкага Усходу, якія імкнуцца трапіць у Еўрасаюз, вымушаны знаходзяцца ў нечалавечых умовах, - адзначаецца ў звароце.

Сенатары падкрэсліваюць: што мігранты, паверыўшы ў шчырасць заяў еўрапейскіх урадаў, паставілі на кон усё, што ў іх было, і накіраваліся ў краіны Еўрасаюза з апошняй надзеяй здабыць лепшае жыццё. Аднак на польскай мяжы яны сутыкаюцца з плотам з калючага дроту, агрэсіўным і прыніжаючым чалавечую годнасць стаўленнем да сябе.

- Гэта сапраўдная гуманітарная катастрофа, дзе няма месца ні агульнапрызнаным прынцыпам міжнароднага права, ні канвенцыям па правах бежанцаў, ні агульначалавечым каштоўнасцям і нормам паводзін, - акцэнтуюць увагу беларускія парламентарыі.

Яна адзначаюць, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў “калектыўны” Захад пераконваў увесь свет у сваёй маральнай перавазе, бравіраваў дасягненнямі ў галіне правоў чалавека і сацыяльнай камунікацыі. Аднак па міграцыйным пытанні дэклараваныя пастулаты Еўрасаюзу не ўдалося даказаць на справе. Падрываюцца добрасуседскія адносіны, ствараюцца рызыкі магчымага разрыву Заходняй і Усходняй цывілізацый.

- Абвінавачванні, якія гучаць у адрас Беларусі, цынічныя і неправамерныя. Для беларусаў заўсёды былі, ёсць і застануцца галоўнымі каштоўнасцямі мір і бяспека. Для нас чалавечае жыццё неацэннае, таму што наша краіна неаднаразова станавілася арэнай войнаў, развязаных не намі і не па нашай віне. Мы асабліва востра перажываем несправядлівасць, абыякавасць да людской бяды і таптанне законаў светапарадку, - сцвярждаюць аўтары звароту.

Беларускія сенатары заклікаюць нацыянальныя ўрады краін Еўрасаюза выканаць раней дадзеныя людзям абяцанні.

- Еўрадэпутатаў, міжнародныя арганізацыі і ўсіх тых, хто яшчэ не страціў пачуццё чалавечнасці, заклікаем аб'ектыўна ацаніць сітуацыю, якая склалася і не заставацца ў баку, калі гаворка ідзе пра жыццё і дабрабыт людзей, - акцэнтуюць увагу члены Прэзідыума Савета Рэспублікі. - Людзі ХХІ-га стагоддзя заслугоўваюць жыць у міры і згодзе!

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота sb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».