Вы тут

У Мінску адкрылася XXVІІ Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш «Прадэкспа»


Гэта не проста выстаўка. Гэты форум стаў сапраўднай платформай для зносін прафесіяналаў галіны і прыняцця актуальных рашэнняў, адзначыў падчас адкрыцця намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін. Дадзеная пляцоўка стане да 12 лістапада (уключна) месцам якаснага прафесійнага абмеркавання, дэманстрацыі магчымасцяў і прадукцыі мэтавай дзелавой аўдыторыі, прэзентацыі апошніх навінак. Тут прадстаўлены найбуйнейшыя беларускія і замежныя вытворцы і пастаўшчыкі прадуктаў харчавання, абсталявання для харчовай галіны.


«Мы можам забяспечыць сябе харчаваннем на 100 %, больш за тое, усе лішкі стараемся максімальна прадаць за мяжу нашым партнёрам. На фоне сусветнай турбулентнасці попыт на прадукты харчавання на замежных рынках павялічваецца, цэны ідуць уверх. Экспарт беларускага харчавання за 9 месяцаў вырас на 12,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і дасягнуў 4,7 млрд долараў. Павялічваецца і станоўчае сальда», — сказаў Аляксандр Субоцін.

Намеснік прэм’ер-міністра таксама закрануў тэму цэн на прадукты харчавання. «Так, ёсць сусветная тэндэнцыя росту кошту прадуктаў харчавання, але мы адсочваем сітуацыю на ўнутраным рынку, каб змяненне іх было ў рамках здаровага сэнсу. Стараемся не дапусціць росту цэн за кошт павелічэння маржынальнасці гандлёвых сетак. Асноўная мэта — каб звычайны чалавек, прыходзячы ў краму, не адчуў турбулентнасці на рынку», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко паведаміў, што Беларусі ёсць чым ганарыцца і ёсць што прадэманстраваць.

«Дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта развіваецца аграпрамысловы комплекс, шырока ўкараняюцца дасягненні навукі. Сёння, паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі ФАО, Беларусь займае 23-е месца па забеспячэнні харчовай бяспекі са 113 краін свету. Унутраны рынак Беларусі поўнасцю забяспечаны прадуктамі харчавання». Міністр таксама адзначыў, што Беларусь стала буйным гульцом на знешніх рынках па экспарце харчавання.

«За папярэдняе пяцігоддзе экспарт беларускіх тавараў вырас на 30 %, а знешнегандлёвае сальда павялічылася з 5 мільёнаў долараў у 2015 годзе да 1,5 мільярда долараў у 2020-м. І ў гэтым годзе таксама ідзе нарошчванне экспарту. Па выніках 9 месяцаў экспарт склаў 112,6 % да ўзроўню мінулага года», — заявіў Іван Крупко.

Элітны сыр цэлы год спее

На выстаўцы карэспандэнт «Звязды» сустрэў моцнага гаспадарніка, дырэктара камбіната «Навагрудскія дары» Аляксандра Булака. Малочная кампанія «Навагрудскія дары» ўваходзіць у рэгіянальны холдынг «Гроднамясамалпрам». Менавіта ў экспазіцыі гэтага холдынга малочная кампанія выставіла сваю прадукцыю на выстаўцы.

Сёння пад брэндам «Навагрудскія дары» выпускаецца больш за 60 найменняў прадукцыі: сыры паўцвёрдыя, мяккія, рассольныя, натуральнамалочная прадукцыя, сухое абястлушчанае і суцэльнае малако. Маючы такую лінейку, прадпрыемству лягчэй манеўраваць ва ўмовах зменлівага попыту.

З новых прадуктаў варта назваць казеін і сухую казеінавую сыроватку. Сёння яна выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці — дзіцячым харчаванні, хлебапякарнай, кандытарскай, мясной галінах, пры вытворчасці кармавых прадуктаў.

Як вядома, у краіне выпускаецца таксама канцэнтрат сыроватачных бялкоў з утрыманнем бялку 55 % і 80 %. Прадукт выкарыстоўваецца для вытворчасці дзіцячага і спецыялізаванага харчавання.

Паводле слоў Аляксандра Булака, на камбінаце сёння працуе 550 чалавек, якія штосутачна перапрацоўваюць каля 500 тон малака. Штомесяц тут атрымліваюць каля тысячы тон сухіх малочных прадуктаў, 550 тон суцэльнамалочнай прадукцыі (малако, смятана, кефір, тварог), вырабляецца 360 тон сыроў. Аб сыры варта расказаць асобна.
«Добрая якасць нашых сыроў, у першую чаргу, залежыць ад высакакласных тэхнолагаў, якія ўжо шмат гадоў працуюць над

стварэннем гэтага дзіўнага прадукту, — дзеліцца сакрэтам Аляксандр Іванавіч. — Сыр «PESTO», «Гаўда», «Манарх», «Эдам Навагрудскі», сыры галандскай групы. А гонар «Навагрудскіх дароў» — асаблівы, звышцвёрды сыр «Рэджаніта», які гатуецца 12 месяцаў. Варта заўважыць, што астатнія сыры адстойваюцца ад 2,5 месяца да паўгода.

Сыр з «вытрымкай» валодае глыбокім і досыць яркім смакам з пікантнай ноткай і найтанчэйшым водарам. Адметная асаблівасць — у сыру ломкая структура — ён крышыцца пры наразанні. Мы пацікавіліся: гэты вельмі смачны сыр ведаюць толькі ў Беларусі або рассмакавалі і нашы суседзі?

«Навагрудскія дары» — экспартаарыентаванае прадпрыемства. Больш за 90 % сваёй прадукцыі яно пастаўляе на экспарт. Асноўны спажывец — Расія, Казахстан, Грузія, Польшча, Літва, Германія і іншыя. Сёння попыт на гэтыя сыры велізарны. Заказаў не проста шмат, іх — праз край. Цяпер заказваюць ужо тыя сыры, якія нават яшчэ не заклалі. З пакупнікамі заключаны кантракты на гэты год і нават на наступны.

Сяргей КУРКАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.