Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы:
— Тое, што адбываецца зараз на граніцы (уведзена надзвычайнае становішча, сцягваюцца войскі і выкарыстоўваюцца супраць мірнага насельніцтва, людзі знаходзяцца ў жахлівым становішчы, ім не аказваецца ніякая дапамога) інакш як парушэннем польскімі ўладамі сваіх абавязацельстваў у рамкахміжнароднага дагавора гуманітарнага права ўспрымаць нельга, — перакананы сенатар.
Беларускага парламентарыя абурае тое, што ўлады Еўрапейскага саюза не звяртаюць увагу на складаную сітуацыю з мігрантамі:
— Я нават сказаў бы, на выбухованебяспечную сітуацыю, — падкрэслівае Сяргей Рачкоў. — Тое, што робяць польскія ўлады, выходзіць за межы не толькі здаровага сэнсу, але стварае напружанасць з пункту гледжання рэгіянальнай бяспекі на граніцы.
Старшыня профільнай камісіі падкрэслівае: беларускія памежнікі вядуць сябе вельмі стрымана і прафесійна, а беларускія ўлады аказваюць максімальную дапамогу мігрантам, якія апынуліся ў бядзе не па віне нашай краіны.
— Мы не запрашалі грамадзян Сірыі, Ірака, іншых афрыканскіх краін і з Бліжняга Усходу ў вольную, талерантную, цывілізаваную Еўропу. Я кажу ўжо з іроніяй аб гэтым, бо паводзіны прадстаўніка ЕС (а Польшча актыўны яе член) не ўпісваюцца ні ў якія рамкі міжнароднага права і цывілізаваных адносін да людзей, — акцэнтуе ўвагу Сяргей Рачкоў.
Са свайго боку ён заклікаў народных абраннікаў Польшчы, парламентарыяў звярнуць увагу на сітуацыю, якая складваецца з мігрантамі, уключыцца ў яе вырашэнне мірнымі, цывілізаванымі і канструктыўнымі мерамі.
— Беларускія парламентарыі таксама гатовы да гэтай работы і ўзаемадзеяння, — кажа ён. — У нас з Польшчай існуюць міждзяржаўныя механізмы па абмеркаванні розных пытанняў па сітуацыі па нашай граніцы. Таму канструктыўнымі метадамі і метадамі ўзаемнага пошуку вырашэння сітуацыі можна выйсці з гэтага найскладанейшага становішча.
Аднак у першую чаргу, лічыць ён, трэба звярнуць увагу на людзей, якія апынуліся ў небяспечнай сітуацыі:
— Гінуць людзі, жанчыны, ужо і дзеці, таму Еўрапейскі саюз павінен уключацца, не дыскутаваць аб нейкіх санкцыях у адносінах да Рэспублікі Беларусь, нейкіх новых пакетах, а паглядзець, што адбываецца на мяжы Еўрасаюза. Як сябе паводзяць так званая «цывілізаваная» нацыя ў адносінах да іншых людзей, якія апынуліся ў бядзе не па сваёй віне, — рэзюмуе старшыня профільнай камісіі.
Вольга АНУФРЫЕВА
Фота sb.by
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.