Вы тут

Таццяна Рунец: Міграцыйны крызіс нікога не пакідае раўнадушным


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах: 


— Міграцыйны крызіс, які зараз адбываецца на тэрыторыі Польшчы і Беларусі, і адносіны польскіх улад да мігрантаў нікога не пакідаюць раўнадушным і па-чалавечы выклікаюць абурэнне, — кажа яна і звяртае ўвагу на метады, якімі карыстаюцца па той бок мяжы. — Людзей цкуюць сабакамі, труцяць слёзатачывым газам, пужаюць. 

Яна з болем кажа, што нельга глядзець без суперажывання ў вочы спужаных і галодных дзяцей — гэта выклікае адпаведную рэакцыю:

— Таму сенатары і члены Савета Рэспублікі не застаюцца раўнадушнымі, — кажа Таццяна Рунец і апелюе не толькі да прадстаўнікоў сената, але і да Беларускага саюза жанчын. — Мы павінны рэагаваць на гэтыя працэсы. 

Яна адзначыла, што жанчыны — гэта міратворцы з адпаведнай сентыментальнасцю, крыху іншымі, чым у мужчын, адносінамі да жыцця, здароўя людзей, ваенных дзеянняў, таму неабходна зрабіць усё, каб урэгуляваць мігранцкі крызіс мірным шляхам. 

Акрамя таго, яна выказала здзіўленне пазіцыяй польскага боку:

— У мяне выклікае вельмі незразумелае пачуццё, чаму польскія ўлады да гэтага часу не зразумелі працэсаў, якія адбываюцца? Чаму не садзяцца за стол перамоў з беларускімі ўладамі ці з Еўрасаюзам і не ўрэгулююць гэты працэс мірным шляхам? Гэта, нарэшце, трэба зрабіць, — рэзюмавала сенатар. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?