Вы тут

Мінскі паўмарафон прадставілі ў Стамбуле


Мінскі паўмарафон выйшаў за межы Мінска. Галоўны беларускі забег быў прадстаўлены на экспа Стамбульскага марафона. Кожны аматар бегу з усяго свету атрымаў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з беларускім паўмарафонам і ўнесці ў свой бегавы каляндар новы забег. А для арганізатараў — гэта выдатная магчымасць падзяліцца сваім вопытам і пераняць вопыт калег. Падрабязней пра гэта расказала Вераніка Грэсь, каардынатар Мінскага паўмарафона, генеральны сакратар Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.


«Мы добра сябруем з Турэцкай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, якая з’яўляецца арганізатарам гэтай гонкі. На запрашалі паўдзельнічаць у экспа Стамбульскага марафона і ў мінулым годзе. Але каранавірус унёс свае карэктывы і мы не маглі прыехаць. Тым больш, што ў мінулым годзе была абмежаваная колькасць удзельнікаў. А сёння мы змаглі ўбачыць марафон ва ўсей красе. А там сапраўды ёсць на што паглядзець. Забег мае Элітны лейбл Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі».

Пляцоўка экспа Стамбульскага марафона аб’яднала ўсіх закаханых у бег — саміх бегуноў, арганізатараў гонак. Акрамя таго, гэта выдатны шанец прадставіць сваю краіну, яе турыстычны патэнцыял. Варта ўспомніць, што траса Мінскага паўмарафона праходзіць каля самых значных славутасцей беларускай сталіцы.

«Разам з намі ў экспа ўдзельнічала шмат іншых забегаў з усяго свету. Гэта добрая традыцыя любога забегу — запрашаць да сябе ў госці сяброў. Там удзельнікі могуць больш даведацца пра гонкі і вызначыцца з календаром стартаў. Мы запрашаем усіх прыязджаць да нас, расказваем пра сваю краіну, пра ўмовы ўезду. Мы бачым, што гэта працуе. І абавязкова будзем працягваць гэта рабіць», — адзначыла Вераніка Грэсь.

Сёлета Стамбульскі марафон праходзіў у 43-ы раз. Гэтая гонка лічыцца адной з лепшых у свеце і заўжды збірае тысячы бегуноў. Вераніка Грэсь прывяла лічбы гэтага году: у арганізацыйны камітэт увайшло 7 тысяч чалавек, на марафоне працавалі 1500 валанцёраў. У гонцы ўдзельнічалі 40 тысяч бегуноў, запрошаныя 100 элітных атлетаў. Забег унікальны яшчэ і тым, што пачынаецца ў Азіі, а заканчваецца ў Еўропе. Дзеля яго перакрываюць усю цэнтральную частку 20-мільённага Стамбула.

Мінскаму паўмарафону яшчэ ёсць куды імкнуцца. А свой чарговы крок ён зробіць 11 верасня 2022 году.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».