Вы тут

У Мінску выйшла кніга паэзіі і прозы ўзбекскай пісьменніцы Хасіят РУСТАМ «Стрыножаны вецер» у перакладзе на беларускую мову


Хасіят Рустам нарадзілася ў 1971 годзе ў вёсцы Олмас Наманганскай вобласці Рэспублікі Узбекістан. З 2015 года працуе галоўным рэдактарам газеты «Кніжны свет». Аўтар кніг «Дом на нябёсах», «Выратаванне», «Мантыя», «Сцяна», «Жнівень», «Акупацыя», «40:0», «Заваёва» і іншыя. Вершы таленавітай паэтэсы перакладзены на многія мовы народаў свету: рускую, азербайджанскую, арабскую, бенгальскую, таджыкскую, англійскую, шведскую... У 2020 годзе ў Казахстане выйшла кніга Хасіят Рустам «Анатомія кахання», у В’етнаме — «Знешнасць ветру», у Бангладэш — «Схавалася ў думках»... 


Над пераўвасабленнем вершаў узбекскай паэтэсы на беларускую мову працавала Святлана Быкава. Вось што, у прыватнасці, заўважыла перакладчыца ў прадмове да кнігі: «... Хасіят Рустам не баіцца ў творах вольна і поўна выказваць свае пачуцці і эмоцыі, у якіх чуецца балючасць ад недасканаласці свету, ад якой яна часта пакутуе і выказвае гэты боль у вершаваных радках. 

Менавіта таму кніга перакладаў і мае такую назву — „Стрыножаны вецер“. У гэтай супярэчлівай назве хаваецца сама сутнасць пісьменніцы, яе ўзнёслае светаадчуванне і рэалістычнае ўспрыняцце свету — унутраная свабода і воля паэта, абмежаваная ўмовамі сучаснага жыцця». 

«Час скончыўся. І толькі вершы ў свеце/ Жыць будуць безліч светлых вёснаў, зім./ Навошта шчасце мне зямное свеціць?/ Шчаслівая, не мару я аб ім», — піша Хасіят Рустам у вершы «Ганне Ахматавай». 

Беларуская кніга ўзбекскай паэтэсы, якую Прэзідэнт Узбекістана за літаратурную творчасць адзначыў медалём Славы, пабачыла свет у Друкарскім доме «Вішнёўка». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».