Вы тут

Прыгоды камісара Мегрэ — у прэм'ерным радыёсерыяле


Да 96-й гадавіны Беларускага радыё з 15 да 28 лістапада на Першым нацыянальным канале — прэм'ера дэтэктыўнага радыёсерыяла «Мегрэ і чалавек на лаўцы» паводле аднайменнай аповесці Жоржа Сімянона.


Упершыню ў гісторыі айчыннага радыёвяшчання ў эфіры Першага нацыянальнага канала прагучыць 14-серыйная аўдыяпастаноўка. Літаратурнай асновай серыяла стала аповесць класіка дэтэктыўнага жанру — французскага пісьменніка бельгійскага паходжання Жоржа Сімянона «Мегрэ і чалавек на лаўцы» ў перакладзе на беларускую мову Алеся Асташонка. Тэкст папоўніць вялікую калекцыю аўдыяпастановак айчынных і замежных аўтараў, якія ёсць у фондах Беларускага радыё.

Над праектам працавалі аўтар радыёп'есы, пісьменнік Уладзімір Сцяпан, рэжысёр пастаноўкі Алег Вінярскі, кампазітар Дзмітрый Даўгалёў, гукарэжысёр Валерый Бяляеў, рэдактар і кіраўнік праекта Галіна Шаблінская.

У галоўных ролях задзейнічаны беларускія майстры сцэны: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гарцуеў (Аўтар), артыст Ігар Сідорчык (Мегрэ), народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў (стары бухгалтар), заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін і Аляксандр Шароў (паліцэйскія), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Лясная (мадам Турэ), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ганна Маланкіна (Антуанета Машэр), артыст Аляксандр Вергуноў (акрабат Шрамэк).

Дэтэктыўны радыёсерыял «Мегрэ і чалавек на лаўцы» будзе выходзіць на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё штодня з 15 да 28 лістапада раніцай у 10.10 і ўвечары ў 20.20, а таксама на сайце радыё.бел. А каму важна заставацца ў курсе апошніх падзей у краіне і свеце, сачыць за анонсамі літаратурна-мастацкіх эфірных прэм'ер, то знайсці цікавую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Першага нацыянальнага канала www.radіo1.by, а таксама ў telegram-канале «Радио_1».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.