Вы тут

Саўндтрэкі віртуальных прыгод на вялікай сцэне


Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі 11 лістапада прадставіў на сцэне канцэртнай залы «Мінск» другую частку ўнікальнага музычнага шоу-праекта Vіdeo Game Symphony.


За дзесяцігоддзе развіцця індустрыі відэагульняў музычны складнік аркад эвалюцыяніраваў ад простых лічбавых сігналаў, пераўтвораных у монафанічны гук з праграмнага коду, да маштабных электронных і сімфанічных палотнаў, якія не проста дапаўняюць гульнявую механіку, але і ствараюць непаўторную атмасферу таго альбо іншага віртуальнага падарожжа. А гэта ў сваю чаргу дапамагае развіваць лічбавае дзейства па законах кінематаграфіі.

І сёння да запісу гульнявой музыкі ўсё часцей далучаюць кампазітараў, выканаўцаў і калектывы з сусветным іменем.

Першая частка праекта Vіdeo Game Symphony стала беспрэцэдэнтным у нашай краіне вопытам пераносу на вялікую сцэну музыкі культавых віртуальных сусветаў ад «Super Marіo Bros.» і «Heroes of Mіght and Magіc» да «The Elder Scrolls» і «The Wіtcher». Тады артысты пад кіраўніцтвам запрошанага дырыжора Андрэя Якушава з аншлагам паказалі публіцы, як дынаміка, шматграннасць і выяўленчая вобразнасць гульнявых саўндтрэкаў у жывым сімфанічным выкананні можа ўразіць не толькі маладых хлопцаў і дзяўчат, але і тых, хто ўвогуле далёкі ад свету відэагульняў.

У праграме другой часткі Vіdeo Game Symphony Vol.2 аўдыторыя пачула каля сотні прафесійных артыстаў пад кіраўніцтвам маэстра Андрэя Якушава. У вялікім жывым канцэрце былі прадстаўлены новыя аранжыроўкі як да любімых камп'ютарных гульняў мінулых гадоў, так і да сучасных бестселераў, у ліку якіх «World of Warcraft», «Dota 2», «Dіablo», «Fіnal Fantasy», «Battlefіeld», «World of Tanks», «Dark Souls» і шэрагу іншых.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.