Вы тут

Наталля Качанава правяла нараду па пытаннях рэстаўрацыі Жыровіцкага манастыра


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла рабочую нараду па пытаннях рамонтна-рэстаўрацыйных работ у Свята-Успенскім мужчынскім манастыры ў Жыровічах.


Наталля Качанава падкрэсліла, што яго рэканструкцыя і рамонт вядзецца ў рэчышчы выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па прывядзенні ў ідэальны парадак усяго комплексу гістарычных як богаслужбовых, жылых, так і гаспадарчых пабудоў манастыра. Нагадаем, адносна нядаўна Наталля Качанава наведвала Жыровіцкі манастыр. У час візіту яна азнаёмілася з ходам рэканструкцыі шэрагу яго аб'ектаў.

На нараду са спікерам верхняй палаты парламента былі запрошаны старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў, міністр культуры Анатоль Маркевіч, святары, напрыклад, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, іншыя зацікаўленыя асобы.

У ролі асноўнага дакладчыка выступіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, які даволі падрабязна распавёў аб стане рамонтна-рэстаўрацыйных работ у Жыровічах. У ходзе абмеркавання парадку дня нарады разгарнулася даволі працяглая і жывая дыскусія, якая датычылася асобных тэхнічных аспектаў правядзення рэстаўрацыі, праходжання экспертызы праекта.

Такая ўвага да аднаўлення манастыра і прывядзення ў парадак яго навакольнай тэрыторыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі невыпадковая. Як вядома, Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр — найстаражытнейшы цэнтр беларускага праваслаўя з больш чым 500-гадовай гісторыяй. Манастыр ні разу не зачыняўся за ўвесь час свайго існавання. І сёння гэта праваслаўная святыня выклікае цікавасць вернікаў з розных куткоў нашай краіны і замежжа. Сюды едуць і едуць людзі, у тым ліку і паломнікі, і турысты.

Леанід ТУГАРЫН

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».