Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даручыў упарадкаваць дастаўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў упарадкаваць і арганізаваць дастаўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы, паведамляе БелТА.


Яшчэ на нарадзе з урадам 11 лістапада кіраўнік дзяржавы прапанаваў перавезці дзяцей бежанцаў у санаторыі і даручыў падрыхтаваць для гэтага ўсё неабходнае. Але ўцекачы папрасілі дзяцей не забіраць, а дапамагчы ім прама там, на мяжы, элементарна накарміць, удакладняе Telegram-канал «Пул першага».

Раніцай 13 лістапада ад Прэзідэнта паступіла каманда: вайскоўцы арганізуюць палаткі, дзе будзе збірацца ўся паступаючая дапамога. Там жа будуць карміць дзяцей і раўнамерна размяркоўваць дапамогу сярод астатніх уцекачоў. «Адказныя да выканання задачы ўжо прыступілі», — адзначылі ў «Пуле першага».

ДПК: беларускі бок робіць усё для забеспячэння лагера бежанцаў неабходным

«Абстаноўка ў лагеры ўцекачоў на беларуска-польскай мяжы застаецца складанай, але з беларускага боку робіцца ўсё для забеспячэння іх неабходным. Арганізаваны падвоз вады, дастаўка дроў, гуманітарнай дапамогі», — сказаў першы намеснік старшыні Дзяржпамежкамітэта Ігар Буткевіч.

Лісковіч: у лагеры бежанцаў упарадкуюць працу па абаграванню і харчаванню жанчын і дзяцей

«Працягваецца выбудоўванне работы па забеспячэнні бяспекі знаходжання ў лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы. Перш за ўсё ўвага надаецца жанчынам і дзецям. Упарадкуецца праца па абаграванні, выдачы гуманітарнай дапамогі і харчаванню», — сказаў Віктар Лісковіч.

«Дастаўка гуманітарнай дапамогі ў лагер бежанцаў будзе працягнутая. Прыемна, што ніхто не застаўся ўбаку. Усе перажываюць за гэтую сітуацыю. Гуманітарную дапамогу накіроўваюць усе рэгіёны краіны», — падкрэсліў Віктар Лісковіч. Сёння ў лагер дастаўляюць чарговую партыю прадуктаў, цёплых рэчаў, прадметаў першай неабходнасці.

Таксама сёння бежанцам прапануюць адправіць дзяцей у камфортныя ўмовы. Для гэтых мэтаў пад Гродна падрыхтаваныя аздараўленчы цэнтр «Світанак» і база адпачынку «Дом рыбака», якія могуць прыняць да паўтысячы чалавек. У першую чаргу туды прапануюць адправіць дзяцей і цяжарных, дзе ім будуць забяспечаны харчаванне, догляд і камфортныя ўмовы.

У лагеры бежанцаў пачалі ўсталёўваць палаткі для абагрэву і харчавання жанчын і дзяцей

На месцы працуюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сілавых ведамстваў і валанцёры. У палатках будуць выдаваць прадукты харчавання і гуманітарную дапамогу. У лагер таксама дастаўлены генератар.

 

Зараз пад палаткі расчышчаюць тэрыторыю паблізу лагера бежанцаў. Елкі пайшлі на дахі і сцены буданоў пасля першай ночы тут.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.