Вы тут

Сенатар: Сцяну абыякавасці з польскага боку не здольны прабіць плач дзяцей


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар ГЕДЗІЧ:


Падчас раздачы гуманітарнага грузу, які сенатары раздавалі днямі ў лагеры бежанцаў.

— Гаворачы пра падзеі на беларуска-польскай мяжы, важна ўзнагаць прэамбулу. Той, хто прыйшоў са сваімі псеўдадэмакратычнымі намерамі ў краіны бежанцаў, у прыватнасці Ірак, Сірыю і пачаў там насаджаць свае правілы, казаць пра тое, што насельніцтва гэтых краін жыве няправільна, па сутнасці, прынёс факел да іх у дамы. Спалілі. Разбурылі. Загубілі чалавечыя жыцці. І ў той жа час сказалі: «Прыходзьце да нас, мы будзем вам рады», — нагадвае сенатар.

Ён звяртае ўвагу, што палітычныя эліты заходніх краін прыклалі шмат намаганняў для таго, каб стварыць гэты міграцыйны крызіс.

— Ён самаробны і створаны рукамі членаў краін НАТА, сатэлітаў амерыканскай палітыкі, якія навязваюць меркаванні адрозныя ад перакананняў і поглядаў людзей, якія жылі ў тых краінах, — кажа Ігар Гедзіч.

Што тычыцца польскага боку, сенатар вінаваціць яго ў выкарыстанні тэм бежанцаў на сваю карысць:

— Ён вельмі моцна цісне на педалі ў імкненні зарабіць пэўныя палітычныя балы ў сваіх заступнікаў, суверэнаў. Польскі істэблішмэнт спрабуе граць на дудцы, вось толькі выходзіць фальшыва бо ў яго няма ні музычнага слыху, ні палітычнага нюху, — перакананы суразмоўнік.

Ён нагадвае, што ў самой Польшчы не ўсё спакойна.

— Становішча кансерватыўнай палітычнай партыі «Права і справядлівасць» хісткае. Польскае кіраўніцтва разумее, што жыхароў краіны трэба адцягваць ад унутранай праблемы. І якім чынам гэта лепш рабіць? Відавочна, пераключыўшы ўвагу на гісторыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Яны самі стварылі праблему і цяпер больш за ўсіх крычаць, — перакананы Ігар Гедзіч.

Паводле яго слоў, гвалтоўнае выцясненне польскімі сілавікамі людзей на лінію мяжы, сярод якіх нямала жанчын, дзяцей і старых, стрэлы, выкарыстанне газу — усе гэтыя дзеянні ніяк не карэлююцца з той хваленай ветлівасцю, з якой еўрапейскія чыноўнікі абяцалі сустракаць мігрантаў.

— Сцяну абыякавасці і неразумення з таго боку не здольныя прабіць ні плач дзяцей, ні маленні жанчын аб дапамозе, — акцэнтуе ўвагу сенатар.

Ён робіць выснову, што занепакоенасць лёсамі ўсіх гэтых людзей, якія літаральна жывуць пад адкрытым небам, замярзаюць па начах, апынулася напускной, а абяцаная абарона правоў чалавека — пустым выхлапам.

— Усё, што мы бачым — бесчалавечнае стаўленне да тых, хто, ратуючыся ад вайны, ідзе насустрач мірнаму, без слёз і крыві жыццю. Вось толькі шлях да яго абгароджаны калючым дротам!

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.