Вы тут

Савет Рэспублікі: Паміж прадстаўнікамі гуманітарнай місіі і бежанцамі маецца паразуменне


Па выніку арганізацыйнага сходу прадстаўнікоў гуманітарнай місіі з бежанцамі вызначаны ўпаўнаважананы з іх боку для аператыўнага інфармавання аб неабходнасці аказання ім дапамогі, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Нагадаем, што для выдачы гуманітарнай дапамогі, абагравання і арганізацыі харчавання, аказання неабходнай медыцынскай дапамогі былі абсталяваны тры палаткі. Па выніку дня ў лагер дастаўлена тры тоны прадуктаў, тры мікрааўтобусы цёплых рэчаў, завезеныя інструменты для распілоўвання дроў. Хлопчыку з інваліднасцю аказана дапамога ў рамонце нажных пратэзаў.

Для ўсіх дзяцей і жанчын забяспечана харчаванне і абаграванне. Працягваюцца перамовы аб магчымым перасяленні цяжарных, жанчын з дзецьмі, бежанцаў сталага ўзросту ў аздараўленчыя і рэкрэацыйныя цэнтры Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі ў Савеце Рэспублікі, паміж прадстаўнікамі гуманітарнай місіі і бежанцамі маецца паразуменне, выбудавана ўзаемадзеянне ў частцы забеспячэння іх бяспечнага знаходжання на беларуска-польскай мяжы.

Трэба сказаць, што ўсю каардынацыю работы з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы курыруе Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА. На месцы дзейнасць гуманітранай місіі кантралюе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ.

Дапамога бежанцам у лічбах

Па выніку пяці дзён была аказана гуманітарная дапамога прадуктамі харчавання ў аб’ёме 18,6 тон, у тым ліку:

  • малако - 5 тон;
  • хлебабулачныя вырабы - 5,5 тон;
  • кансервы мясныя - 2 тоны;
  • кансервы з гародніны - 0,8 тон;
  • каўбасныя вырабы - 2 тоны;
  • кандытарскія вырабы - 1,3 тоны;
  • садавіна - 0,8 тоны;
  • дзіцячае харчаванне - 1,2 тоны.

Вада пітная - 7 тон.

Цёплае адзенне - 3200 адзінак.

Коўдры - 760 адзінак.

Вольга АНУФРЫЕВА.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.