Вы тут

Лісковіч: Ноч у лагеры бежанцаў прайшла спакойна, бо ўчора было шмат зроблена


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці расказаў аб сітуацыі, якая зараз пануе ў лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы.


Нагадаем, што каардынацыя дзейнасці гуманітарнай місіі для бежанцаў даручана Прэзідэнтам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі КАЧАНАВАЙ, на месцы кантроль за сітуацыяй ажыццяўляе старшыня профільнай камісіі Віктар ЛІСКОВІЧ.

Ён адзначыў, што беларускі бок аказвае ўсебаковую дапамогу, суперажывае разам з бежанцамі і жадае, каб усё у гэтых людзей вырашылася станоўча.

- Беларускі народ дапамагае тым, хто май патрэбу ў гэтай дапамозе і я перакананы, што людзі будуць удзячныя за тое, што мы для іх робім, - кажа ён.

У прыватнасці, учора былі падвезены дровы і арганізавана іх распілоўванне, усталяваны тры палаткі, дзе можна было абагрэцца і падсілкавацца дзецям і жанчынам. Была падрыхтавана палатку для размяшчэння медыка, каб бежанцы ведалі, да каго можна звярнуцца з хваробай.

Як медык, старшыня камісіі нагадаў, што нельга забывацца і аб каранавірусе.

- Будзем нагадваць бежанцам аб нашэнні масак, каб не дапусціць распаўсюджванне віруснай інфекцыі, - кажа сенатар.

Акрамя таго, ён расказаў, што беларускі бок можа размясціць каля 400 бежанцаў у беларускіх санаторыях, але ахвотных пакуль няма.

Што тычыцца сённяшніх планаў, Віктар Лісковіч паведаміў, што чакаецца прыбыццё гуманітарнага грузу з Мінска і Мінскай вобласці - ад прафсаюзаў і Беларускага саюза жанчын.

- Кожны, хто гатовы і можа аказаць дапамогу, нясуць у пункты збору вопратку, пералічваюць грошы. У любым раённым цэнтры гэта можна зрабіць у аддзяленні Чырвонага Крыжа. Думаю, той гуманізм, якім валодае беларускі народ, дапамагае бежанцам выжыць, захаваць спакой і адчуваць сябе абароненымі з боку беларускай дзяржавы, - падкрэсліў Віктар Лісковіч.

Ён нагадаў, што за гэтыя дні, пакуль бежанцы знаходзяцца на лініі беларуска-польскай граніцы, было размеркавана больш за 30 тон гуманітарнага грузу.

- Гэта спагадлівыя людзі, дзеці добрыя, з усмешкамі, не губляюць аптымізму, - ацаніў настрой у лагеры сенатар і выказаў спадзяванне, што канфлікт на мяжы хутка вырашыцца і кожны з тых, хто хоча перасекчы мяжу, рэалізуе свае планы і знойдзе сабе краіну для жыцця, якую ён абраў.

Вольга АНУФРЫЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».