Вы тут

Брузгі: з месца падзей


Некалькі сотняў чалавек сабралася перад уездам у польскі пункт пропуску, аб гэтым паведамляе БелТА.


Палякі прыгналі вадамёт і паднялі верталёт.

«Раніцай ў панядзелак, 15 лістапада, бежанцы, спадзеючыся на станоўчы зыход сітуацыі, сабралі цёплыя рэчы, палаткі, спальныя мяшкі. Ужо да поўдня яны самаарганізаваліся ў вялікую калону і пачалі рух у напрамку пункта пропуску „Брузгі“. Бежанцы падкрэсліваюць свае выключна мірныя намеры і гатовыя да развіцця любой сітуацыі. На чале калоны — жанчыны з маленькімі дзецьмі. Беларускія памежнікі працягваюць забяспечваць бяспеку і парадак як у самым стыхійным лагеры, так і па ходзе руху калоны бежанцаў», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

Верталёт, вадамёт, калючы дрот і чаканне: што адбываецца на мяжы з Польшчай

Бежанцаў, якія прыйшлі да польскага пункта пропуску, сустрэлі агароджы, ваенная тэхніка і ўзброеныя людзі, перадае БелТА.

Тыдзень праіснаваў стыхійны лагер бежанцаў на мяжы з Польшчай непадалёк ад пункта пропуску «Брузгі». Уцекачы ўладкавалі хаціны, ім дастаўлялі ваду, дровы, дапамогу. Сёння лагер нечакана прыйшоў у рух. Тысячы людзей рушылі ў бок польскага пункта пропуску «Кузня Беластоцкая». Усе яны хочуць патрапіць у ЕС.

«Мы стаміліся чакаць, мы змерзлі», — кажа адзін з мужчын у калоне.

«Мы ідзем у Германію. Мы адкрыем мяжу!», — упэўнены іншы. У калоне шмат дзяцей і жанчын.

Чаканні не спраўдзіліся. Польскі бок выставіў загароду з калючага дроту. За ім — узброеныя людзі, вадамёты, у небе лятае баявы верталёт, гучнагаварыцелі абяцаюць прымяненне сілы ў выпадку спробы пераходу граніцы.

«Паглядзіце, дэмакратыі там няма!» — эмацыйна крычыць журналістам яшчэ адзін бежанец.

Бежанцы расселіся ўздоўж агароджы. Агрэсіі яны не праяўляюць. Спадзяюцца на мірнае вырашэнне канфлікту.


МУС Польшчы заявіла, што бежанцы рыхтуюцца да штурму: да пагранпункта сцягваюць падмацаванне

Па кадрах з месца падзей ад АНТ пакуль што ўсё выглядае дастаткова спакойна. Бежанцы не выяўляюць агрэсіі. Яны працягваюць чакаць рашэння аб прадстаўленні гуманітарнага калідора.

У той жа час палякі сцягваюць дадатковыя сілы да КПП.


Польскія сілавікі стаяць шчыльнымі радамі, вадамёт падагналі непасрэдна да загароджы

Бежанцы ставяць намёты, раскладваюць спальнікі прама на дарозе і разводзяць вогнішчы. Бежанцы разбіваюць лагер ля пункта пропуску на ўездзе ў Польшчу, паведамляе БелТА.

Некаторыя бежанцы прама на асфальце кладуцца спаць і ўкладваюць дзяцей.


Лісковіч бежанцам: мы падзяляем вашыя цяжкасці, спадзяемся, што ўсё вырашыцца добра

Мы падзяляем вашыя цяжкасці, спадзяемся, што ўсё вырашыцца добра. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч падчас сустрэчы з бежанцамі на мяжы, паведамляе БелТА.

«Заўтра працягнем аказваць вам гуманітарную дапамогу. Цяпер рыхтуем новую партыю прадуктаў. Сёння няма магчымасці зрабіць гэта ў пункце пропуску, — сказаў сенатар. — Мы вам удзячныя за парадак у лагеры».

Віктар Лісковіч дадаў, што сітуацыя на мяжы напружаная. «Неабходна прыкласці ўсе сілы для мірнага вырашэння канфлікту. Беларускі бок робіць для гэтага ўсё магчымае», — адзначыў ён.

У сваю чаргу бежанцы паведамілі, што назад у лагер яны вяртацца не збіраюцца.


Чарговую халодную ноч ужо на бетоне правядуць бежанцы ў пункце пропуску Брузгі

Да зыходу 15 лістапада больш за дзве тысячы бежанцаў працягваюць знаходзіцца ў пункце пропуску Брузгі. Усе яны сёння пакінулі стыхійны лагер, у якім правялі сем сутак у надзеі, што польскі бок выканае свае абавязацельствы ў рамках міграцыйнага заканадаўства і прыме іх просьбы аб прадастаўленні прытулку, піша ДПК

Насупраць бежанцаў у загароды — узброеныя польскія сілавікі. Пункт пропуску Кузніца Беластоцкая сумежны бок узмацніла вялікай колькасцю вайскоўцаў, таксама прыцягнутая спецыяльная тэхніка, у тым ліку вадамёт. У небе пастаянна кружаць польскія ваенныя верталёты. Гучаць пагрозы з гучнагаварыцеляў на розных мовах. І ўсё гэта пабудавана насупраць людзей — без зброі, жанчын, маленькіх дзяцей, якія адкрыта заяўляюць пра свае выключна мірных памкненнях.

Беларускім бокам ні зброя, ні спецсродкі не ўжываліся.


ДПК: больш за дзве тысячы бежанцаў прадаўжаюць знаходзіцца ў пункце пропуску «Брузгі»

Увечары 15 лістапада больш за дзве тысячы бежанцаў прадаўжаюць знаходзіцца ў пункце пропуску «Брузгі», паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.

«Увечары 15 лістапада больш за дзве тысячы бежанцаў прадаўжаюць знаходзіцца ў пункце пропуску „Брузгі“. Усе яны сёння пакінулі стыхійны лагер, у якім правялі сем сутак у надзеі, што польскі бок выканае свае абавязацельствы ў рамках міграцыйнага заканадаўства і прыме іх прашэнні аб прадастаўленні прыстанішча. Насупраць бежанцаў каля загароды — узброеныя польскія сілавікі. Пункт пропуску „Кузніца Беластоцкая“ сумежны бок узмацніў вялікай колькасцю ваеннаслужачых, таксама прыцягнута спецыяльная тэхніка, у тым ліку вадамёты. У небе пастаянна кружаць польскія ваенныя верталёты. Гучаць пагрозы з гучнагаварыцеляў на розных мовах. І ўсё гэта насупраць людзей — без зброі, жанчын, маленькіх дзяцей, якія адкрыта заяўляюць аб сваіх выключна мірных памкненнях», — расказалі ў ДПК.

Для таго, каб сагрэцца, бежанцы разгарнулі палаткі ўжо на тэрыторыі пункта пропуску непасрэдна на асфальце і бетоне, распальваюць вогнішчы ў яго наваколлі. Выхадцы з краін Блізкага Усходу прадаўжаюць знаходзіцца ў чаканні гуманітарнага калідора для далейшага перамяшчэння ў краіны Еўрасаюза.

Беларускім бокам ні зброя, ні спецсродкі не прымяняліся.

«У гэтай сітуацыі вельмі дзіўна чуць абвінавачванні з боку Еўрапейскага саюза ў арганізацыі міграцыйных патокаў беларускімі ўладамі на фоне відавочных лічбаў: з 1 жніўня бягучага года ў Беларусь не ўпусцілі каля 8 тыс. чалавек. Яшчэ каля 5 тыс. іншаземцаў, якія за гэты перыяд уехалі у Беларусь на законных падставах, у выніку праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні парушэння міграцыйнага заканадаўства, пакінулі беларускую тэрыторыю. Гэтыя асобы — патэнцыяльныя мігранты. Усё гэта канкрэтныя, дакументальна пацверджаныя факты», — падкрэслілі ў ДПК.


Польскія сілавікі ўмацоўваюць агароджы на мяжы

Польскія сілавікі ўмацоўваюць агароджы на мяжы ў пункце пропуску «Брузгі», паведамляе БелТА.


Фота БелТА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.