Вы тут

На ўсход краіны прыйшла зіма, але яна не доўга пратрымаецца


У нашай краіне ў першай палове гэтага тыдня фон атмасфернага ціску будзе павышаны, таму істотных ападкаў у асноўным не чакаецца. Пры гэтым халадней за ўсё будзе на ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны, дзе ўначы чакаецца да 10 марозу. У паўднёва-заходніх раёнах начныя мінімумы будуць вагацца ад слабаадмоўных да слабадакладных значэнняў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак удзень будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Месцамі па краіне чакаецца слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — 5–7 градусаў вышэй за нуль.

У сярэдзіне тыдня, у сераду будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень у асобных раёнах Гродзенскай вобласці пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Месцамі магчымы туман, слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень па паўночным захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 10 градусаў на паўднёвым усходзе да 1 цяпла па паўночным захадзе краіны. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — да 7 цяпла.

Са старту другой паловы тыдня ў нашу краіну прарвуцца Атлантычныя паветраныя масы, якія прынясуць ападкі ў выглядзе дажджу з мокрым снегам. Пры гэтым начныя маразы аслабеюць. Такім чынам, у чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі магчымы туман і слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, па паўднёвым усходзе — 5–8 марозу. Удзень будзе 1–8 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе — ад нуля да мінус 1 градуса.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла. Удзень будзе ад нуля да плюс 7 градусаў, на паўднёвым захадзе краіны — да 9 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.