Вы тут

Як даглядаць зігакактус («дзекабрыст»), каб ён цвіў кожны год


Большасць пакаёвых раслін зімой знаходзяцца ў стане спакою, але кветка-зігакактус — шчаслівае выключэнне з правілаў. Часцей за ўсё расліна цвице ў халодную пару года. За гэта яна і атрымала сваю назву, якая ў нашых шыротах нават стала больш папулярнай, чым біялагічная.


Фота: pixabay.com

— Існуе таксама некалькі іншых, менш распаўсюджаных назваў, кветкі. Сярод іх — «калядны кактус», «дзекабрына», «каляднік», «Шлюмбергера». Дарэчы, на сваёй гістарычнай радзіме «дзекабрыст» лічаць раслінай — сімвалам Новага года.

Галоўная і самая дакладная прыкмета, звязаная з «дзекабрыстам»: па яго цвіценні можна адсочваць змены надвор'я. Так, з'яўленне бутонаў звычайна прадказвае хуткі надыход маразоў. Калі ж расліна раптам скінула бутоны, а ўмовы догляду не былі парушаны, то з высокай доляй верагоднасці можна сказаць, што за акном будзе пацяпленне.

Месца і глеба

Кветка аддае перавагу добра асветленым месцам або з лёгкім зацяненнем, але не любіць прамых сонечных прамянёў. У кватэры найлепшае месца для яго — усходняе (радзей паўночнае) акно.

Нейкіх асаблівых патрабаванняў да саставу глебы няма. Аднак дасведчаныя кветкаводы сцвярджаюць, што лепш за ўсё зігакактус расце ў грунце, які складаецца з сумесі для кактусаў, торфу, невялікай колькасці сфагнуму і такой жа — керамзіту, пяску і ліставога перагною. Дапушчальная кіслотнасць глебавай сумесі — рн 6,1—7,8, гэта значыць, ад слабакіслай да слабашчолачнай рэакцыі. Але лепш, каб гэты паказчык заставаўся ў межах нейтральных значэнняў.

Спецыялісты раяць адразу выбіраць для «дзекабрыста» строга вызначанае месца і ў наступным нікуды расліну не перастаўляць, паколькі гэта можа адбіцца на яго «самаадчуванні».

Паліў і падкормка

Зігакактус мае патрэбу ў сістэматычным паліве. Звычайна яго паліваюць пасля поўнага прасыхання глебы, у летні перыяд — раз на 3—5 дзён, увосень — раз на тыдзень. Прынята лічыць, што скарачэнне паліву напрыканцы лета дабратворна ўплывае на закладку раслінай кветкавых пупышак. Кветка не перанясе пераліву, таму лепш увільгатняць яе ўмеранымі дозамі. Не пойдзе на карысць і апырскванне. А вось працерці лісце вільготнай сурвэткай ці змочанай і добра адціснутай губкай можна. Галоўная ўмова — вада павінна быць цёплая (25—28 °С), як і пры паліве.

Падкормліваць «дзекабрыст» варта комплексамі для кактусаў і сукулентаў.

У некаторых інструкцыях да ўгнаенняў могуць быць указаны не падкормкі па месяцах, а дасылкі да перыяду спакою. У раслін, якая цвітуць у лістападзе — лютым, такі перыяд надыходзіць пасля заканчэння цвіцення, гэта значыць, увесну, а не ў зімовы час, як у большасці раслін. У перыяд спакою кветку не ўгнойваюць на працягу месяца-двух. Сігналам да аднаўлення падкормак будзе з'яўленне ў расліны маладых лісточкаў.

Хваробы і шкоднікі

Пры выкананні ўсіх нормаў догляду інфекцыі загакактус пашкоджваюць вельмі рэдка. Аднак часам расліну ўсё ж атакуюць шкоднікі і могуць развіцца грыбковыя хваробы. Вось самыя частыя з іх.

  • Фузарыёз. На лісці расліны, якое дэфармуецца, з'яўляюцца аранжавыя або светлыя сухія плямы. Пры працяглай хваробе лісце і карані адміраюць.
  • Фітафтароз. Лісце набывае цьмяны шэра-зялёны колер і пасля вяне. Сцёблы гніюць у раёне каранёвай шыйкі, а верхнія часткі расліны распадаюцца. Карані размякчаюцца і цямнеюць. З хваробай на яе ранніх стадыях можна справіцца, праліваючы глебу біяфунгіцыдамі.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.