Вы тут

Як лячыць зубы інваліду першай групы?


З такім пытаннем звярнуліся да старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва падчас прамой тэлефоннай лініі. Усяго ў мінулую суботу дазваніліся дваццаць чалавек. У чэрвені такіх было дваццаць чатыры. Традыцыйна шмат агучаных праблем датычыліся сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Падчас моцных дажджоў у пад'ездзе аднаго з пяціпавярховых дамоў па вуліцы Петруся Броўкі ў абласным цэнтры цячэ па сценах вада. Супрацоўнікі ЖКГ не вырашаюць гэтую даўнюю праблему.

Са жніўня бяжыць вада па стаяку ў кватэры жыхаркі вуліцы Герцэна. Падстава для адмовы ў рамонце — дэфіцыт паветра для зварачнага апарата. Мікалай Шарснёў даручыў кіраўніку гарадской выканаўчай улады аператыўна дапамагчы чалавеку і высветліць, хто вінаваты ў валакіце. Жыхары Віцебска скардзіліся таксама на ледзь цёплыя батарэі цэнтральнага цеплазабеспячэння ў кватэрах. З Сянно паведамілі пра бруд на вуліцах.

Праблема іншага плана — складанасці пры лячэнні зубоў даросламу інваліду першай групы. Кіраўнік галоўнага ўпраўлення аблвыканкама па ахове здароўя абяцаў асабіста разабрацца ў сітуацыі і дапамагчы з арганізацыяй аказання стаматалагічнай дапамогі. Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дарэчы, прадугледжана магчымасць дастаўкі ў паліклінікі і іншыя ўстановы людзей, якія абмежаваны ў рухах.

Пенсіянерка з віцебскай вуліцы Гагарына выказала жаданне, каб паштовае аддзяленне працавала бліжэй да яе дому, як было раней. Незадаволенасць паштовым абслугоўваннем выказала і пенсіянерка з вёскі Рудні Полацкага раёна. Высветлілася, што там аддзяленне ўвогуле часова не працуе, бо не могуць знайсці работніка на палову стаўкі.

На работу судовых выканаўцаў паскардзіўся жыхар Оршы, які не можа атрымаць прыкладна палову сумы кампенсацыі ад вінаватай у смерці яго сына.

Чалавек, які дазваніўся з гарадскога пасёлка Сураж Віцебскага раёна, пацікавіўся магчымасцю пражывання ў пустым жыллі ў населеным пункце Светлы таго ж раёна.

Падводзячы вынікі прамой лініі, старшыня аблвыканкама звярнуў увагу на кадравую работу. Ён лічыць, што адказных асоб, якія не рэагуюць на скаргі людзей, трэба замяняць на прафесіяналаў, якія будуць ставіцца з увагай і павагай да кожнага чалавека і тым самым павышаць аўтарытэт улады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.