Вы тут

Найперш — людзі


Сёння ў календары значыўся Міжнародны дзень талерантнасці. Дата 16 лістапада была названая такім днём на самым высокім узроўні — на Генеральнай асамблеі структуры ААН ЮНЕСКА. Менавіта сёння больш чым калі варта было памятаць аб «павазе, прыняцці, і правільным разуменні багатай разнастайнасці культур нашага свету», аб тым, што «людзі, якія адрозніваюцца па знешнім выглядзе, становішчы, мове, паводзінах і каштоўнасцях, маюць права жыць у міры і захоўваць сваю індывідуальнасць»...


Аб тым, як разумеюць талерантнасць у Польшчы, сёння было відаць вельмі добра. На непадобных на іх колерам вачэй і скуры жанчын і дзяцей узброеныя людзі распылялі газ і лілі падфарбаваную хіміяй ваду з вадамётаў...

Як кантраст — ды нават не кантраст, а проста праява чалавечнасці ці, калі хочаце, той самай талерантнасці — даручэнне, якое даў кіраўніцтву Гродзенскай вобласці Прэзідэнт. Арганізаваць начлег для жанчын і дзяцей, якія знаходзяцца на граніцы. Для іх падрыхтавалі лагістычны центр, які знаходзіцца недалёка ад мяжы. Сяргей Новікаў, намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта, ужо непасрэдна на месцы запэўніў, што ў падрыхтаваным памяшканні можна пагрэцца, паесці і адпачыць.«Бежанцы — найперш людзі. А для людзей неабходна ствараць прымальныя ўмовы для іх размяшчэння», — сказаў ён такія зразумелыя ўсім беларусам словы.

А знясіленыя людзі не хацелі сыходзіць ад мяжы, хоць у лагістычным цэнтры маглі змясціцца ўсе. Як расказаў журналістам памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, многіх з іх давялося проста ўгаворваць пасці на ноч у цяпло, пакінуць мяжу. «Яны былі поўныя рашучасці знаходзіцца там. Мы патлумачылі ім, прасілі: заканчвайце мучаць сябе, хоць ноч правядзіце ў цяпле».

Да лагістычнага цэнтра пад’ехалі ваенныя палявыя кухні, каб як мінімум раз пакарміць людзей гарачым. Каля лагістычнага цэнтра ўстанавілі біятуалеты, паставілі палатку для абагравання, прывезлі генератар — каб было цёпла і светла...

А хіба можна інакш? Калі мы яшчэ хочам звацца людзьмі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».