Вы тут

Віктар Лісковіч: Каля тысячы чалавек начавалі ў лагістычным цэнтры


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, які на месцы каардынуе работу гуманітарнай місіі, расказаў у якіх умовах зараз знаходзяцца бежанцы.


Нагадаем, што агульную каардынацыю гуманітарнай місіі па даручэнні Прэзідэнта ажыццяўляе Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. 

— Сёння ў бежанцаў быў цяжкі дзень: слёзатачывы газ, вадамёты, холад. Мы не маглі нікога пакарміць — пералічыў выклікі, з якімі давялося сутыкнуцца сёння няшчасным людзям, якія разлічвалі пераадолець сёння беларуска-польскую мяжу і накіравацца далей, у краіны, куды іх быццам бы паклікалі і чакалі.

Сенатар расказаў, што ў выніку сённяшняга супрацьстаяння з непахісным польскім бокам, беларускімі ўладамі прынята рашэнне размясціць бежанцаў пад дах. 

— Вельмі хутка знайшлі памяшканне (лагістычнага цэнтра, размешчанага па суседстве з пунктам пропуску — заўв.аўт.), зрушылі груз і падрыхтавалі памяшканне для сну, — расказаў Віктар Лісковіч. — Вядома, зараз ідзе наладжванне жыцця: прывезлі ваду, кантэйнеры для смецця, усталявалі біяпрыбіральні. Рыхтуем гарачае харчаванне. 

Што тычыцца стварэння ўмоў для камфортнага сну, беларускі бок экстранна забяспечыў ўсіх цёплымі коўдрамі і падушкамі, а прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы прывезлі адзенне. 

— Каля тысячы чалавек сёння будуць начаваць у лагістычным цэнтры, — кажа ён і дадае, што людзей агледзеў доктар, хворым была аказана неабходная медыцынская дапамога. Сенатар дадаў, што ўрачы будуць дзяжурыць тут кругласутачна, каб у выпадку патрэбы людзі мелі магчымасць атрымаць дапамогу. 

— Увесь гэты побыт, які мы арганізавалі — значна лепшы, чым пражыванне на вуліцы, — падкрэслівае Віктар Лісковіч і падсумоўвае. — Мы маем рэзервы, ёсць месцы. Усе бежанцы будуць забяспечаны ежай і дахам над галавой. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».