Вы тут

У Беларусі выдадуць кнігу сведчанняў злачынстваў супраць бежанцаў на мяжы


У выніку ўсю інфармацыю збяруць пад вокладкай кнігі. Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыі на тэму «Грамадскае расследаванне злачынстваў супраць бежанцаў на граніцы», якая адбылася ў Доме прэсы, заявіў старшыня праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае грамадства «Веды» Вадзім ГІГІН.


— Незафіксаванае і неўсвядомленае злачынства, якому не дадзена ацэнка, на жаль, мае тэндэнцыю да паўтарэння, — падкрэсліў кандыдат гістарычных навук. — Патрэбна разабрацца ў прычынах, якія прывялі да гэтых злачынстваў. Як мінімум без гневу і прадузятасці сабраць сведчанні і факты таго, што адбываецца. Гэта важна яшчэ і таму, што ідзе каласальны паток хлусні і дэзынфармацыі. Мы сутыкаліся з гэтым і раней. А на нашай граніцы, увогуле на граніцы Еўрапейскага саюза гэта адбываецца ўпершыню. Днямі мы бачылі масавую экзекуцыю ў дачыненні да бежанцаў. Гэта быў акт дзяржаўнага тэрору.

Як заўважыў Вадзім Гігін, ужо не раз гучалі заявы аб тым, што неабходна правесці міжнароднае крымінальнае расследаванне фактаў злачынстваў супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца польскімі і літоўскімі сілавікамі і тымі палітыкамі, якія ім аддаюць загады. «Мы разумеем, што гэта працяглы працэс, хоць парушэнне міжнародных нормаў, у тым ліку Канвенцыі аб правах бежанцаў і Рымскага статута, навідавоку, — перакананы палітолаг. — Мы бачым, як людзей па нацыянальным, расавым, рэлігіёзным прынцыпе выпіхваюць з тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Крызіс з літоўска-польскага боку абсалютна рукатворны: дастаткова паглядзець на тое, што паралельна адбываецца на паўднёвых граніцах Еўрапейскага саюза, у Міжземнамор’і. Сёння складана ўявіць такое, што лодку, якая ідзе з Туніса на Сіцылію, палівалі б з вадамётаў, залівалі б людзей слёзатачывым газам і выкідвалі б іх за борт».

Старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй КРЫВАШЭЕЎ звярнуў увагу на неадэкватныя адносіны польскіх улад да ўласных (польскіх) і міжнародных журналістаў месячнай даўнасці, калі два журналісты, якія прадстаўляюць буйны медыяхолдынг Германіі і Францыі, былі затрыманы пры пад’ездзе да зоны надзвычайнай сітуацыі. Гэту зону штучна стварыла Польшча ў прыгранічных раёнах, каб не дапусціць журналістаў і праваахоўнікаў, каб яны не змаглі аб’ектыўна і з месца падзей апісаць становішча бежанцаў, а таксама засведчыць, якія метады прымяняюцца для іх гвалтоўнага выправаджэння з польскай тэрыторыі.

— Пасля гэтага мы ўжо ўбачылі нападзенне на польскіх журналістаў і валанцёраў, якіх у гэтай зоне літаральна адлоўлівалі, праводзілі спецаперацыі па іх затрыманні, — заўважыў кіраўнік журналісцкай арганізацыі. — Увогуле дзікі выпадак, калі вадамёты і газ былі выкарыстаны супраць беларускіх журналістаў. На кадрах, якія мы прагледзелі, відаць, што побач з журналістамі, якія ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць, няма агрэсіўна настроеных бежанцаў. І вадамёты з іх хімічнай вадкасцю прыцэльна выкарыстоўваюцца супраць нашых калег-карэспандэнтаў для таго, каб прычыніць шкоду іх здароўю, пашкодзіць камеру, не дапусціць фіксацыі тых злачынстваў, якія адбываліся ў гэты дзень на польска-беларускай граніцы. Гэта можна разглядаць як замах на жыццё і здароўе нашых журналістаў, паколькі прымяненне вадамётаў было ажыццёўлена пры нізкіх тэмпературах. Гэта парушае ўсе прынятыя па так званым гуманітарным вымярэнні, па свабодзе СМІ, свабодзе журналістаў нормы выконваць свае прафесійныя абавязкі, а таксама парушае грамадзянскія правы аўдыторый тых найбуйнейшых рэдакцый, якія ўсе гэтыя дні прысутнічаюць на граніцы. Гэтыя факты павінны ўвайсці ў так званую белую кнігу злачынстваў супраць чалавечнасці.

Вядома, што такая кніга ў найбліжэйшы час будзе выпушчана ў выдавецтве «Беларусь».

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.