Вы тут

Пасля выставак у Дубаі, Беларусь і ААЭ падпісалі 11 экспартных пагадненняў


Кампаніі-удзельнікі Беларускай экспазіцыі на харчовых выставах Yummex Middle East і Specialty Food Festival, якія прайшлі з 7 па 9 лістапада 2021 года ў Дубаі, падпісалі шэраг экспартных пагадненняў і кантрактаў падчас спадарожнай дзелавой праграмы.


Падчас паказу беларускай экспазіцыі сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Гэта «Камунарка», «Чырвоны харчавік», «Слодыч», «Спартак» і Мінскі маргарынавы завод. На беларускім стэндзе таксама была прадстаўлена кампанія «Бабуліна крынка».

У рамках дзелавой праграмы беларуская дэлегацыя, на чале з намеснікам старшыні Аляксандрам Якаўчыцам, правяла перамовы ў Міністэрстве змянення клімату і навакольнага асяроддзя Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве па праекце «Даліна харчовых тэхналогій». Таксама дэлегацыя наведала гандлёвую арганізацыю IQ Fulfillment і абмеркавала перспектывы прысутнасці прадукцыі беларускіх кампаній у інтэлектуальных лагістычных цэнтрах з мэтай далейшых паставак у краіны Персідскага заліва.

А 10 лістапада на пляцоўцы павільёна Беларусі ў рамках Сусветнай выставы ЭКСПА-2020 адбылася прэзентацыя канцэрна «Белдзяржхарчпрам» для прадстаўнікоў міжнароднага бізнесу. Удзел у мерапрыемстве прыняло каля 20 гандлёвых кампаній і бізнес-саюзаў з ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Расіі, Арменіі, Таджыкістана і іншых краін. Мерапрыемства наведаў Генеральны сакратар Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Хумайд Бен Салем, пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок, ганаровы консул нашай краіны ў Дубаі Яўген Лазараў.

Там жа адбыліся прэзентацыі прадпрыемстваў «Камунарка», «Спартак», «Чырвоны харчавік», «Слодыч», «Гама смаку», Мінскага маргарынавага завода, Гарадзейскага цукровага камбіната, Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», Мінскага завода пеністых вінаў і завода «МІНСК КРЫШТАЛЬ». Была праведзена дэгустацыя навінак прадукцыі прадпрыемстваў.

Падчас мерапрыемства адбылося падпісанне 11 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы экспартных паставак паміж беларускімі прадпрыемствамі і замежнымі кампаніямі.

Беларуская экспазіцыя арганізавана выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Дубаі, Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?